Здарэнні22

У Грэцыі — найбольшыя за сто год у Еўропе лясныя пажары: загінуў 91 чалавек

Пажары на ўзбярэжжы на захад ад Афінаў сталі самымі смертаноснымі ў Еўропе за больш як сто год. Што стала прычынай такіх пажараў, пакуль дакладна невядома.

Лясныя пажары ў Грэцыі забралі жыцці 91 чалавека па стане на нядзелю, піша радыё «Свабода» са спасылкай на Associated Press. Яшчэ 25 чалавек зніклі без вестак.

Пераважная большасць ахвяраў памерла непасрэдна ў агні, хоць частка людзей патанула ў моры падчас уцёкаў ад полымя.

Пажары пачаліся яшчэ 23 ліпеня. Хоць барацьбе з агнём замінаюць спёка і моцныя парывы ветру, цяпер усе пажары, што пагражалі жылым масівам, згашаныя.

Улады Грэцыі зьвярталіся па міжнародную дапамогу, на якую адгукнуўся шэраг еўрапейскіх краінаў. У барацьбе з агнём бралі ўдзел не толькі грэкі, а і ратавальнікі з Іспаніі, Італіі, Кіпру і Румыніі. Аляксандар Лукашэнка ад імя беларускага народу выказаў грэкам спачуванне.

Прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас узяў на сябе адказнасць за трагедыю, заявіўшы, што ўрад не здолеў абараніць жыцці людзей. Афіцыйная прычына пажараў пакуль не называецца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны1

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны1

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць