Усяго патроху3232

Случчак хоча стварыць ячэйку БРСМ у Варшаве

Беларусам, якія жывуць у Варшаве, пачалі прыходзяць дзіўныя прапановы ад чалавека, які называе сябе Андрэем Масляковым. Ён прадстаўляецца сябрам ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і прапануе падпрацоўку, піша Еўрарадыё.

Фота Андрэя Маслякова з «Вконтакте». Калаж Еўрарадыё.

«Мы хочам стварыць ячэйку БРСМ у Варшаве, і нам патрэбныя надзейныя людзі. Сутнасць простая: ладзіць розныя мітынгі, падтрымліваць Бацьку, пісаць розныя посты, ну і прасоўваць эканамічную мадэль у Польшчы праз людзей, з якімі мы вас пазнаёмім».

За гэта Андрэй Маслякоў абяцае гарантаваны заробак у 200 рублёў за месяц і прэмію.

Хто ён такі?

Профіль Маслякова «ВКонтакте» даволі дзіўны. Ён паведамляе пра сябе, што нарадзіўся 10 жніўня 1978 года ў Слуцку. У сябрах у яго супрацоўнік Радыё «Свабода» Франак Вячорка, актывіст руха «За Свабоду!» Павел Батуеў, колішні сябар крыла АГП «Маладыя дэмакраты», а цяпер варшаўскі студэнт Даніла Барысевіч. Але статус «Нет фашизму в Белоруссии! Слава Лукашенко! Жыви союз с Россией!» [арфаграфія захаваная. — Еўрарадыё] выключае магчымасць сяброўства са згаданымі асобамі.

На старонцы ёсць некалькі фотаздымкаў са сцягамі БРСМ, з беларускай дзяржаўнай сімволікай. На адзін з іх Маслякоў відавочна прыфаташопіў свой твар! Паглядзіце, што атрымалася:

Андрэй Маслякоў піша пра сябе, што з’яўляецца сакратаром ячэйкі БРСМ у пасёлку Акцябрскі. Тым самым, дзе нарадзілася Ксенія Дзягелька, аўтарка хіта «Мы из деревни». У размове з Еўрарадыё мужчына пацвярджае, што прадстаўляе Акцябрскі БРСМ.

Але сапраўдная сакратарка ячэйкі БРСМ у пасёлку Акцябрскі расчароўвае Еўрарадыё: пра Андрэя Маслякова яна ніколі не чула:

«У нас няма такога Андрэя Маслякова. Сакратарка — гэта я. І спецыяліст яшчэ. І усё. У нас такіх людзей няма ні ў штаце, ні ў рэзерве».

Грамадскі актывіст Андрэй Павук, які жыве ў Акцябрскім, прыгадвае, што ўжо сутыкаўся з Масляковым:

«Ён дакладна не з нашага мястэчка, проста выбраў яркі маяк. Троліў, БРСМ абагаўляў. І, здаецца, сцвярджаў, што гэта ён прадзюсар Дзягелька».

Ячэйка БРСМ у Варшаве — «гэта эксперымент»

Маслякоў нечакана пацвярджае Еўрарадыё і тое, што неўзабаве будзе створаная суполка БРСМ у Варшаве:

«Пакуль гэта сакрэт, толькі асаблівыя людзі пра гэта ведаюць. Хто вам сказаў? Пакуль не можам распавесці, гэта эксперымент».

На гэтым перапіска перарываецца.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць