Грамадства3939

Беларусам прыходзяць «лісты шчасця»: патэнцыйных «дармаедаў» просяць пацвердзіць занятасць

Жыхарам Бабруйска сталі прыходзіць лісты з выканкаму з прапановай пацвердзіць сваю занятасць. Інакш за гарачую ваду яны будуць плаціць па поўнай, піша babruysk.by.

Адпраўнік лістоў - гарадская камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва горада Бабруйска. Працуе такая камісія ў гарвыканкаме з мая бягучага года.

Камісія разглядае справу «дармаеда». Фота: Іван Ярывановіч, TUT.BY.

У паведамленнях гаворыцца, што цяпер фармуюцца спісы працуючых і непрацуючых грамадзян. Падкрэсліваецца, што «камісія не мае звестак аб Вашай занятасці ў эканоміцы».

Як патлумачыла сакратар камісіі, гэта азначае, што лісты рассылаюцца тым, каго няма ў базе выканкама. Такім грамадзянам трэба пацвердзіць, што яны працуюць, інакш яны будуць залічаныя да «дармаедаў». Самі камісіі не будуць высвятляць, працуе чалавек ці не. Першыя спісы «дармаедаў» павінны быць сфармаваныя да 1 снежня. Потым яны будуць абнаўляцца раз на квартал.

У лісце камісія папярэджвае, што ад 1 студзеня 2019 «працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, аплачваюць паслугі гарачага водазабеспячэння па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абумоўленых выдаткаў».

Ад 1 кастрычніка наступнага года непрацуючыя будуць плаціць цалкам таксама за ацяпленне і газ пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.

Субсідаваны тарыф на падагрэў вады і ацяпленне на сённяшні дзень складае 16,9 рублёў за 1 Гкал. Поўны - 81,4 рубля за 1 Гкал. Гэта значыць, цана гарачай вады і ацяплення вырасце амаль у пяць разоў.

Сакратар камісіі таксама патлумачыла, што плаціць па поўнай прыйдзецца толькі тым «дармаедам», якія з'яўляюцца плацельшчыкамі за жыллёва-камунальныя паслугі, гэта значыць - маюць кватэру ва ўласнасці. Калі непрацуючы жыве з працуючым уласнікам жылля, то новаўвядзенні ў Дэкрэт «аб дармаедах» яго не закрануць. У выпадку, калі ўласнік нідзе не працуе і не трапляе ні пад адно выключэнне са спісу, але члены яго сям'і працуюць, аплата камунальных паслуг будзе дзяліцца пароўну паміж усімі зарэгістраванымі ў кватэры.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй36

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй36

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць