Грамадства11

Пешаходы пачалі перабягаць вуліцу Багдановіча, дзе вядзецца рамонт, — і ДАІ прыдумала выхад

Сеткаватую агароджу плануюць усталяваць на ўчастку вуліцы Багдановіча ад прыпынку «Оперны тэатр» у напрамку вуліцы Пашкевіч, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў аддзеле ДАІ Цэнтральнага РУУС.

Там адзначылі, што пасля закрыцця пешаходнага пераходу праз вуліцу Багдановіча ад Старажоўскай да Купалы сталі фіксавацца факты парушэння ПДР пешаходамі.

— Недысцыплінаваныя грамадзяне ў парушэнне правіл пераходзяць дарогу па вуліцы Багдановіча ад прыпыначнага пункта «Оперны тэатр» да дома № 23 і назад, што можа прывесці да цяжкіх наступстваў, — адзначыў старшы інжынер па арганізацыі дарожнага руху аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Віталь Каросцік. — Часовы светлафорны аб'ект там не прадугледжаны, не плануецца абсталяваць там і пешаходны пераход. Таму прапрацоўваецца пытанне ўстаноўкі ў небяспечным месцы пешаходнай агароджы.

У ДАІ заклікаюць удзельнікаў руху выкарыстоўваць рэгуляваны пешаходны пераход, размешчаны на скрыжаванні вуліцы Багдановіча і вуліцы Пашкевіч. Прайсці да зебры трэба толькі некалькі лішніх крокаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць