На пачатак красавіка малады артыст даў больш за 50 канцэртаў. Ганарары ад іх дзеляцца паміж спеваком і камандай рэп-лэйбла Kaufman. Ціму Беларускіх дастаецца 30%. Такім чынам, яго даход ад канцэртаў мог скласці амаль $230 тысяч, падлічыў Forbes.

Cольны тур артыста ўключае не толькі Беларусь і Расію, але і Рыгу, Талін, Кіеў і іншыя гарады з рускамоўнай публікай. А кліпы «Мокрыя кросы», «Незабудка» і «Вітамінка» агулам набралі на YouTube больш за 100 мільёнаў праглядаў.
На пытанне, як ён траціць ганарары, Ціма сціпла адказвае, што «проста набыў шмат пар розных красовак».
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары