Улада22

Нацбанк даў камерцыйным банкам указанне

забяспечваць абменныя пункты валютай на працягу ўсяго гандлёвага дня

Нацыянальны банк Беларусі даў камерцыйным банкам указанне забяспечваць абменныя пункты валютай на працягу ўсяго гандлёвага дня. Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс‑сакратар галоўнага банка краіны Міхаіл Журавовіч.

«Нацыянальны банк гатовы прадаваць банкам валюту ў неабходным аб’ёме, і банкам нават дадзена ўказанне, каб ад адкрыцця да закрыцця абменнага пункта ў ім была валюта»,
— сказаў прэс‑сакратар.

У Нацбанку ўпэўнены, што

валюта ў банках ёсць і яе цяперашні дэфіцыт у абменных пунктах абумоўлены «тэхнічнымі прычынамі».
«Застаецца вырашыць тэхнічныя пытанні: для таго каб валюта з’явілася, трэба зрабіць заяўку, закупіць яе і завезці інкасатарскімі машынамі. Для ўсяго гэтага неабходна некалькі дзён», — патлумачыў прадстаўнік Нацбанка.

Цяперашні недахоп інвалюты ў абменных пунктах, паводле слоў М.Журавовіча, тлумачыцца перш за ўсё негатоўнасцю банкаў да працы ў наяўнай сітуацыі. «Банкі не чакалі, што пасля зніжэння курсу валюта будзе так актыўна скупляцца насельніцтвам», — сказаў прэс‑сакратар Нацбанка.

***

Паводле звестак карэспандэнта БелаПАН, які з 11 да 12 гадзін 9 студзеня наведаў шэраг абменных пунктаў у цэнтры Мінска, наяўная валюта па‑ранейшаму ў дэфіцыце.

У абменным пункце філіяла №527 «Беларусбанка» ў падземным пераходзе каля Нацыянальнага банка былі толькі расійскія рублі. Паводле слоў касіра, валюту завозяць адзін раз у дзень раніцай.

У абменным пункце №13 мінскай гарадской дырэкцыі «Белінвестбанка» ў ГУМе ў наяўнасці былі некалькі соцень еўра, даляры адсутнічалі.

Там жа ў абменным пункце №10 філіяла № 510 «Беларусбанка» свабодна прадаваліся 100‑даляравыя купюры. У чарзе было 11 чалавек, якія куплялі па 100—200 даляраў.

У пункце абмену валюты №16 Мінскага транзітнага банка каля ГУМа касір сцвярджальна адказала на пытанне карэспандэнта БелаПАН, ці можа ён купіць 1.000 даляраў і 1.000 еўра, аднак зазначыла, што «цяпер ёсць, потым можа не быць».

У філіяле №520/300 «Беларусбанка» (пр. Незалежнасці, 44) жанчына свабодна купіла 10.000 расійскіх рублёў, даляраў і еўра не было.

У абменным пункце №2 мінскага аддзялення № 1 «Белзнешэканамбанка» з правага боку ЦУМа вісела таблічка «Даляраў няма». У 11.50 касір адмовілася прадаць жанчыне 5 даляраў, якія перад гэтым абмяняў на беларускія рублі мужчына. Супрацоўніца банка заявіла, што ёй патрэбны грошы на здачу, і прапанавала жанчыне, якая збіралася купіць 50 даляраў, пачакаць, пакуль хто‑небудзь прадасць валюту.

У абменным пункце №61 «Тэхнабанка» з левага боку ЦУМа былі еўра і буйныя купюры ў далярах.

У абменным пункце №1 філіяла №529 «Беларусбанка» на трэцім паверсе ЦУМа ў наяўнасці было толькі 4.660 расійскіх рублёў.

У самым філіяле №529 (пр. Незалежнасці, 56) у 12.02 малады чалавек купіў апошнія 100 даляраў.

Курс куплі наяўнага даляра ў гэтых пунктах склаў 2.640—2.680 рублёў, продажу — 2.698.

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць