Drop of light, shutterstock.com
13 мая ў Брусэлі адбудзецца абед з нагоды дзясятай гадавіны «Усходняга партнёрства» пад старшынствам прэзідэнта Еўрапейскай рады Дональда Туска, піша Радыё Свабода.
Некалькі крыніц у ЕС пацьвердзілі гэтую інфармацыю карэспандэнту Радыё Свабода: Лукашэнку запрасілі разам пяццю іншымі прэзідэнтамі краін УП: Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Малдовай і Украінай.
У той жа час у ЕС не чакаюць, што Лукашэнка прыедзе асабіста, а замест яго, імаверна, Мінск будзе прадстаўлены міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем, які быў на саміце «Усходняга партнёрства» ў 2017 годзе.

Каментары