Свет1010

Здаецца, Ізраіль паспяхова абышоў расійскія С-300 у Сірыі

У ходзе суботняга ўдару па іранскіх ваенных аб'ектах у Сірыі ВПС Ізраіля ўпершыню задзейнічалі найноўшую дальнабойную звышгукавую ракету класа «паветра — зямля» Rampage. Пра гэта паведамляе амерыканскае выданне Defence blog.

Ізраіль скарыстаўся гэтай зброяй з-за пагрозы з боку перадавых зенітных сістэм С-300ПМ-2, якія былі перакінутыя Расіяй у Сірыю мінулай восенню і, як мяркуецца, ужо знаходзяцца ў разгорнутым стане ў раёне Мас'яф, дзе адбывалася атака.

Асаблівасць ракеты заключаецца ў тым, што яна паражае цэль з хірургічнай дакладнасцю і абыходзіць супрацьпаветраны шчыт. Дакладны дыяпазон ракеты невядомы, аднак ізраільскія распрацоўшчыкі паведамлялі, што яе далёкасць перавышае 100 кіламетраў.

Гэтая ракета вагой паўтоны прызначана спецыяльна для прарыву сучасных сродкаў СПА і паражэння добра абароненых аб'ектаў, такіх як камандныя бункеры, зенітныя батарэі, склады з узбраеннем і базы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Усе ізраільскія самалёты, уключаючы F-15, F-16 і F-35, здольныя запускаць дадзеную ракету.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць