«Іслач» у топе, а «цукровыя» — крыху ў іншым месцы. Анонс пятага тура чэмпіянату Беларусі па футболе
Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за вышэйшай лігай, у якой ужо прайшло чатыры туры.
Сярод вынікаў матчаў мінулага тыдня толькі адзін можна назваць нечаканым — брэсцкае «Дынама» не змагло абгуляць «Энергетык-БДУ». Мінчукі ў пачатку гульні скарысталіся памылкай брамніка «Дынама», які адбіў мяч проста на нагу форварда супернікаў, але не вытрымалі пад мноствам брэсцкіх атак і ў выніку запісалі на свой рахунак толькі адзін бал. Гэта дазволіла крыху падняцца са дна табліцы.

А на ім знаходзяцца два «цукровыя» калектывы. «Слуцк» нарэшце змог адзначыцца голам у матчы з «Іслаччу», але прапусціў тры і пагрузіў заўзятараў у яшчэ большую роспач. «Гарадзея» без шанцаў была разбітая жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Завяршае трыумвірат аўтсайдараў «Дняпро», але магілёўцы нарэшце набралі першы бал і, мяркуецца, пачалі аперацыю па выратаванні.
Сярод астатніх вынікаў адзначым перамогу «Шахцёра» ў Гомелі і яго выхад на чысты першы радок, перамогу мінскага «Дынама» — у мінскім дэрбі (3 забітыя мячы на 3 перамогі — неверагодна), а таксама пройгрыш «Віцебска», які адкідвае каманду на 12-ы радок.
А цяпер пераходзім да падзей наступнага тура!
«Тарпеда-БелАЗ» — «Тарпеда»
- 25.04, 18:45. Жодзіна, стадыён «Тарпеда»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда-БелАЗ» (перамога) — 1.46; нічыя — 4.05; «Тарпеда» (перамога) — 7.30
Жодзінцы паступова пачынаюць разганяцца. Але дома каманда Вадзіма Скрыпчанкі гуляе няўдала — усяго 1 турнірны бал з 6 магчымых.
Мінскія «аўтазаводцы» мелі шанцы, каб не прайграць «Дынама», і наогул у гэтым сезоне глядзяцца няблага. Але думаем, што на тле поспеху ў Гарадзеі гаспадары атрымаюць першую хатнюю перамогу ў сезоне.
Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда-БелАЗ».
«Дынама-Брэст» — «Славія»
- 25.04, 20:45. Брэст, ДАСК «Брэсцкі»
- Каэфіцыенты: «Дынама» (перамога) — 1.26; нічыя — 5.30; «Славія» (перамога) —11.50
Такое адчуванне, што пасля трох перамог, у тым ліку над БАТЭ, да гульні з «Энергетыкам-БДУ» гульцы брэсцкай каманды падышлі нематываванымі. За што і паплаціліся.
Наперадзе гульня са «Славіяй», якая ў папярэднім туры ледзь не адабрала балы ў БАТЭ. Увогуле, хаця мазырчукі і прайгралі тры з чатырох матчаў, але дэманструюць цікавы футбол і сваё, здаецца, яшчэ дабяруць. Але не ў чацвер.
Прагноз «НН»: перамога «Дынама».
«Віцебск» — «Слуцк»
- 26.04, 16:45. Віцебск, ЦСК «Віцебскі»
Двубой галоўных лузераў вышэйшай лігі. Проста нагадаем, што летась «Віцебск» скончыў сезон чацвёртым, а «Слуцк» — сёмым.
На каманду Віталя Паўлава цісне цяжкім грузам серыя без перамог, якая ўжо цягнецца 13 тураў. Да гэтых праблем дадаліся і шматлікія траўмы лідараў каманды.
Ці скарыстаецца праблемамі суперніка «Віцебск»?
Прагноз «НН»: перамога «Віцебска».
«Дынама-Мінск» — «Нёман»
- 26.04, 18:30. Мінск, стадыён «Трактар»
З-за дрэннага стану газону на «Дынама» мінчукі вырашылі перанесці дзве бліжэйшыя гульні на олдскульны «Трактар».

«Нёман» пасля дзвюх параз нарэшце перамог дзякуючы голу кыргызскага вундэркінда Алыкулава. Магчыма, менавіта каманда Ігара Кавалевіча знойдзе ключы да абароны «Дынама»?
Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.
БАТЭ — «Мінск»
- 26.04, 20:45. «Барысаў-Арэна»
«Мінск» пакуль застаецца самай дзіўнай камандай лігі. Чатыры матчы — чатыры нічые і ўсяго адзін забіты мяч. Але ў той жа час і прапусцілі хлопцы Разіна толькі аднойчы.
«Мінск» ужо адабраў балы ў мінскага «Дынама». Ці атрымаецца засмуціць яшчэ аднаго фаварыта — вялікае пытанне.
Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.
«Іслач» — «Гомель»
- 27.04, 16:45. Стадыён ФК «Мінск»
«Іслач» выйграла тройчы ў чатырох турах і ідзе сярод лідараў табліцы. Пра дзёрзкасць «Гомеля» ўжо таксама складзеныя легенды. Таму матч на «Камвольшчыку» можна назваць ценевым матчам усяго тура.
Фаварыта адразу і не абазначыш: абедзве каманды паказваюць атакуючы футбол і маюць у складзе класных нападнікаў. Спрагназуем немалую колькасць галоў.
Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.
«Шахцёр» — «Энергетык-БДУ»
- 27.04, 18:45. Салігорск, стадыён «Будаўнік»
Салігорцы засталіся адзінай камандай чэмпіянату, якая пакуль не губляла турнірных балаў. Але перамогі даюцца «Шахцёру» няпроста: дзве з чатырох былі дабытыя ў канцоўцы гульні дзякуючы галам Мікалая Януша, якога пара называць мясцовым Джокерам.

«Энергетык-БДУ» паказаў, што можа на роўных гуляць з лідарамі табліцы і псаваць іхны настрой. Таму лёгка «Шахцёру» на родным полі дакладна не будзе.
Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».
«Дняпро» — «Гарадзея»
- 27.04, 20:45. Магілёў, стадыён «Спартак»
Фіналіць тур яшчэ адна сустрэча аўтсайдараў. Магілёўцы нарэшце змаглі набраць першыя турнірныя балы і крышачку парадаваць сваіх нешматлікіх заўзятараў.
У «Гарадзеі» ж нагод для радасці няма, але ёсць неблагія шанцы іх атрымаць пасля гульні ў Магілёве.
Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!
Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!
Каментары