Лідар КНР Сі Цзіньпін назваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна сваім «самым блізкім сябрам», які зрабіў унёсак «гістарычнага значэння» ў развіццё расійска-кітайскіх адносін. Пра гэта ён заявіў падчас міжнароднага форуму «Адзін пояс, адзін шлях» у Пекіне.
«Для кітайскага народа Пуцін — шчыры і даўні сябар. А для мяне асабіста Уладзімір Уладзіміравіч — самы блізкі сябар <…> Я цаню і шаную наша шчырае сяброўства», — падкрэсліў ён.
Сі Цзіньпін адзначыў, што за шэсць гадоў ён сустракаўся са сваім расійскім калегам больш за 30 разоў.
Уладзімір Пуцін, у сваю чаргу, заявіў, што чакае кітайскага лідара ў Расіі з дзяржаўным візітам. Паводле яго слоў, гэта стане ключавой падзеяй у развіцці двухбаковых адносін.
-
Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках
-
12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе
-
Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Каментары