Здарэнні55

У Мінску завершана расследаванне рэзананснага забойства студэнта з авіяцыйнай акадэміі

Заводскім (г. Мінска) райаддзелам СК завершана расследаванне крымінальнай справы ў адносінах да замежнага студэнта другога курса Беларускай дзяржаўнай авіяцыйнай акадэміі, што адбылося ў лістападзе.

Следчымі разам з супрацоўнікамі міліцыі ўстаноўлены абставіны здарэння. 18-гадовы студэнт і 21-гадовы мінчук дамовіліся сустрэцца а 18 гадзіне ля навучальнай установы на Убарэвіча для высвятлення адносін.

Сустрэўшыся маладыя людзі пачалі размаўляць, а сябры, што прыйшлі разам з імі, стаялі ў баку. Праз некаторы час студэнт, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ударыў нажом мінчука, пасля чаго паміж імі завязалася бойка, да якой далучыліся некалькі маладых людзей.

Канфлікт доўжыўся не больш за трыццаць секунд, пасля чаго студэнты-замежнікі ўцяклі з месца здарэння, пакінуўшы хлопца ляжаць на зямлі. Сябры адвезлі параненага ў бальніцу, дзе той памёр.

У той жа вечар супрацоўнікамі міліцыі падазраваны быў затрыманы.

Паводле заключэння эксперта смерць мінчука наступіла ад нажавога ранення ў вобласць жывата, у выніку была пашкоджана аорта.

У загінулага таксама былі выяўленыя цялесныя пашкоджанні ў вобласці твару і абедзвюх кісцяў, якія аднак не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай страты працаздольнасцi, i не звязаныя са смерцю.

Следчымі дапытаныя больш за 50 сведак, знаёмыя абвінавачанага і загінулага, праведзена праверка паказанняў, праведзена больш за дзесяць вочных ставак. 

Вывучана і далучаны перапіска ў сацыяльных сетках паміж абвінавачаным і загінулым, якая сведчыць аб працяглым канфлікце паміж імі на глебе асабістых непрыязных адносін.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па ч. 1 арт. 139 (забойства). У ходзе расследавання ад дачы паказанняў ён адмовіўся, віну не прызнаў. Ён змешчаны пад варту.

Крымінальная справа перададзена для накіравання ў суд.

У дачыненні да студэнтаў-замежнікаў вынесена пастанова аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы ў сувязі з адсутнасцю ў іх дзеяннях складу злачынства.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць