Культура11

Казачнік Бай (сапр. Дзядзька Рыгор)

Цвялілкі, Бубнілкі, Лічылкі, Лапатушкі, Загаданкі, Калыханкі, Пацяшанкі, Хуткамоўкі...

«Радыёла-плюс» адшукала грошык
І выдала вершаў кошык.

Не чарговую для дарослых дуліну
ад Рыгора Барадуліна,
А для дзетак смяшынак мора
Ад дзядзькі Рыгора.

Дзядька Рыгор ня толькі свае ў кошык вершы складаў,
Але і з чужых у наш, беларускі, перакладаў:

З кошыка літоўскага,
З кошыка латышскага,
З кошыка казахскага,
З кошыка малдаўскага,
З кошыка азербайджанскага
і яшчэ шмат з якоганскага.

У кнізе:
Цвялілкі,
Бубнілкі,
Лічылкі,
Лапатушкі,

А таксама:
Загаданкі,
Калыханкі,
Пацяшанкі,
Хуткамоўкі.

А ну-ка, вымаўце хутка:
«Каштуе колькі колкі кончык іголкі?»

Кніга кнігаўкай ужо заляцела ў кнігарні.
(гэта не хуткамоўка,
а праўда, кожнае слоўка).

Рыгор Барадулін. Выпаў грук у грома з рук. Вершы, загадкі, лапатушкі.... Мінск: «Радыёла-плюс». 2008, 158с., 3500 ас.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

«Яндэкс Маркет» і Ozon пасля ўдараў па складах Wildberries таксама знялі з сябе адказнасць за страты тавараў пры атаках4

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць