Грамадства1212

Рэклама на канале «Нехта» правісела 15 хвілін, перад тым як рэкламадаўца «адумаўся» і папрасіў яе зняць

Дзіўная сітуацыя адбылася з тэлеграм-каналам Nеxta. Пра яе «Нашай Ніве» паведаміў ягоны аўтар, блогер Сцяпан Святлоў.

Справа ў тым, што букмекерская кантора «Парыматч» замовіла ў канале рэкламны пост, але правісёў ён усяго 15 хвілін, перад тым як нешта пайшло не так і беларускі менеджар папрасіў Сцяпана выдаліць рэкламу. 

«Ад самага пачатку я прыняў рашэнне берагчы рэпутацыю канала: нi за якiя грошы не публiкаваць рэкламу сумнеўных кантор накшталт форэкс-брокераў, нелегальных букмекераў, «трэнiнгаў асабiстага росту», крыптавалютчыкаў i iншых «лахатронаў», а таксама порна i пiрацкага кантэнту. Так, iх шмат, i яны прапануюць гiганцкiя сумы за доступ да 140-тысячнай беларускай аўдыторыi, але рэпутацыя i давер чытачоў важнейшыя. А «Парыматч» — якраз прыстойная кантора з добрай рэпутацыяй і афiцыйнай рэгiстрацыяй, цалкам адпавядае гэтым патрабаванням. Перамовы з беларускiмi рэкламадаўцамi наогул справа складаная, надта ўжо яны баяцца дзяржавы. Але здавалася, што з «Парыматч» усё будзе прасцей — усё ж мiжнародная букмекерская сетка. Спачатку так i было — поўнае ўзаемапаразуменне. Але, як высветлiлася, запанiкаваў беларускi фiлiял «Парыматч» — менеджар па рэкламе напiсала мне, што быццам бы з iмi «не ўзгаднiлi размяшчэнне». А потым яна дадала, што «мы пазiцыянуем сабе як абсалютна апалiтычная кампанiя i iмкнёмся не размяшчацца нi ў прапрэзiдэнцкiх, нi ў апазiцыйных СМI», — расказаў Сцяпан. 

Аказалася, што рэкламу замовіў і аплаціў украінскі офіс букмекерскай канторы. 

І гэта не зразумеў беларускі бок. 

«Парыматч Беларусь» не з'яўляецца замоўцам дадзенага рэкламнага паведамлення. У выніку маніторынгу мы ўбачылі гэтую публікацыю, і гэта стала для нас сюрпрызам. Мы, як прадстаўнікі брэнда, былі вымушаныя звярнуцца да адміністратара з просьбай выдаліць публікацыі. Усе рэкламныя праекты, звязаныя са згадкай брэнда на тэрыторыі Беларусі, павінны праходзіць толькі цераз лакальны офіс і не могуць размяшчацца без нашага ўзгаднення. У прыярытэце для размяшчэння спартыўныя рэсурсы, тэлеграм-канал «Нехта» такім не з'яўляецца», — патлумачыла «Нашай Ніве» прадстаўніца «Парыматча» Хрысціна Шабанава. 

Варта дадаць, што сам блогер схільны бачыць у гэтым гульні КДБ.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй15

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-168

Максім стане хэдлайнеркай фестывалю Lidbeer3

Памёр паэт Мікола Кандратаў1

Аспіранта БНТУ заднім днём пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі — бо трапіў пад палітычную крыміналку5

Штучны інтэлект ад OpenAI выйшаў з ізаляванага асяроддзя і ўзламаў іншую кампанію падчас тэсту на кібербяспеку7

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?5

Вячаслаў Сіўчык перакананы, што праблемы ў беларусаў у Польшчы ўзніклі менавіта праз пераезд Офіса Ціханоўскай73

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй15

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць