Сёння ў Лідзе ўсталявалі помнік вялікаму князю Гедыміну. Не так даўно ля падножжа замка з'явіўся пастамент, які сёння нарэшце дачакаўся свайго ганаровага гаспадара, пішуць «Принёманские вести».
Гэта сумесная праца скульптараў Сяргея Аганава (ён родам з Ліды) і Вольгі Нячай.
Урачыстае адкрыццё помніка будзе прымеркавана да святкавання Дня горада ў пачатку верасня.

Цяпер чытаюць
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары