Ежа77

Мінчукоў бясплатна звозяць у Брэст на «малочным экспрэсе»

Для мінчукоў 30 жніўня запусцяць бясплатны «малочны экспрэс» у Брэст на найбуйнейшы малочны фэст. «Савушкаў прадукт» адправіць некалькі аўтобусаў са сталіцы раніцай, а даставіць гасцей назад познім вечарам.

З Мінска да Брэста аўтобусы праедуць без прыпынкаў, а высадзяць пасажыраў каля парку Міру, дзе і пройдзе фэст. Увечары можна будзе такім жа чынам вярнуцца ў Мінск. Месцы персанальныя, браніраваць іх трэба загадзя.

Адправяцца аўтобусы а восьмай гадзіне раніцы з паркоўкі гіпермаркета ProStore у Малінаўцы. Пасажыраў у дарозе чакае малочны сняданак.

Трапіць на «малочны экспрэс» можа кожны жадаючы. Для гэтага трэба прайсці па спасылцы і пакінуць заяўку ў інтэрнэце. Паколькі колькасць месцаў абмежаваная, білеты разыграюць выпадковым чынам. Сама паездка бясплатная, ніякіх патрабаванняў арганізатары не выстаўляюць.

«Малочны фэст у Брэсце выходзіць на новы ўзровень. І ідэя «малочнага экспрэса» — у тым, каб даць магчымасць большай колькасці мінчукоў убачыць гэтую падзею на свае вочы. Пагрузіцца ў атмасферу свята і 1000-годдзя Брэста можна будзе ўжо ў аўтобусе, а на самім фэсце ўсіх чакае чарада актыўнасці ў рэжыме нон-стоп — ад рэканструкцый «залатога стагоддзя» да гранд-канцэрту і светлавога шоу. Кожны жадаючы зможа наведаць фестываль бясплатна, прыехаўшы самастойна або на «малочным экспрэсе», — тлумачаць у кампаніі «Савушкаў прадукт».

Фестываль «Аблокі малака», як чакаецца, збярэ ў Брэсце каля 50 тысяч чалавек. Парк Міру будзе падзелены на пяць тэматычных зон з дзвюма сцэнамі — вялікай і малой. Актыўнасці будуць праходзіць і на Ленінградскай вуліцы, што знаходзіцца ўздоўж парку.

Наведвальнікаў чакаюць інтэрактыўныя пляцоўкі і інсталяцыі, вакол якіх ўсталююць два фудкорты. На працягу дня будуць выступаць кавер-бэнды, танцавальныя групы і дзіцячыя калектывы. Прадугледжаны два малочныя кафэ, гадзіннікавая вежа і Дрэва жаданняў з пасланнямі 1000-гадоваму Брэсту. Увечары на галоўнай сцэне пройдзе гала-канцэрт, а завершыцца ўсё маляўнічым светлавым шоу.

Малочны фэст пройдзе ў Брэсце 30 жніўня з 12 да 23 гадзіны. Праводзіць яго кампанія «Савушкаў прадукт» пры падтрымцы Брэсцкага гарвыканкама да 1000-годдзя горада. Фестываль накіраваны на папулярызацыю культуры актыўнага сямейнага адпачынку, здаровага ладу жыцця і спажывання натуральных малочных прадуктаў.

Каментары7

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць