Ветэранаў спецназа ФСБ РФ затрымалі за расстрэлы бізнэсоўцаў у Маскве
Трох ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) Расіі затрымалі па абвінавачванні ў забойствах маскоўскіх бізнэсоўцаў, здзейсненых у 2008 і 2012 гадах, паведаміла lenta.ru.
Паводле крыніцы выдання, па справе праходзіць шэсць чалавек, трое з якіх пакуль знаходзяцца ў статусе сведак.
Па версіі следства, больш за дзесяць гадоў таму адзін з абвінавачаных стварыў злачынную групу з мэтай незаконнага ўзбагачэння і прыцягнуў туды саўдзельнікаў. Першае злачынства яны здзейснілі ў 2008 годзе ў Маскве: расстралялі аўтамабіль бізнэсоўца, у якім знаходзілася буйная сума грошай. У выніку загінулі сам камерсант і яго кіроўца. У 2012 годзе яны напалі на іншага заможнага жыхара расійскай сталіцы і нанеслі цялесныя пашкоджанні, ад якіх той сканаў.
Фігурантам выстаўлена абвінавачанне ў забойстве дзвюх і больш асоб, здзейсненым арганізаванай групай, з карыслівых меркаванняў, з мэтай схаваць іншае злачынства. Следства хадайнічае аб арышце абвінавачаных.
Каментары