Здарэнні1515

«Яна сказала, што мая мама шл*ха» — 13-гадовыя мазырскія школьніцы «забілі стрэлку» і зладзілі жорсткую бойку

Нядаўна ў сеціве з’явілася відэа, на якім двое дзяўчат жорстка збіваюць адна адну, пад мацюкі і крыкі такіх жа малалетніх гледачоў. Паведамлялася, што бойка адбылася ў канцы снежня ў беларускім Мазыры, а на відэа нібыта дзве п’яныя мясцовыя школьніцы.

«Наша Ніва» высветліла падрабязнасці. На відэа сапраўды мазырскія школьніцы, Аліна С. і Саша Ц. Абедзвюм дзяўчатам па 13 гадоў. Прычынай бойкі сталі абразы ў сацсетках.

Саша Ц.

Пачалося ўсё з перапісак у ВК. Дакладная прычына трохі незразумелая, але слова за слова паляцелі абразы, каменты пра «выродлівыя фоткі», пасля адна дзяўчына назвала «шл*хай» маці другой, тая адказала, маўляў, «сяброўкі твае шл*хі».

Аліна С.

Пасля Саша «забіла стрэлку» Аліне. Тая пагадзілася на сустрэчу.

Вядома, што «стрэлка» адбылася 17 снежня раніцай, яшчэ перад школай. Прычым кажуць, што куча школьнікаў на відэа — знаёмыя і сябры Сашы. Аліна нібыта была адна.

Пасля некалькі хвілін дзяўчаты даволі жорстка збівалі адна адну, рукамі і нагамі.

Відэа бойкі гуляе па сеціве, у артыкул яго нельга далучыць, бо яно ўтрымлівае нецэнзурную лексіку: мацюкаліся і дзяўчаты, і хлопцы, якія не толькі не спрабавалі спыніць бойку, а наадварот, толькі падбадзёрвалі школьніц. Пасля адзін з гледачоў і выклаў відэа ў інтэрнэт.

Па выніку бойкі Аліна вырашыла, што перамагла яна. Кажуць, Саша прапанавала паўтарыць, але рэваншу не адбылося. Аліна адказала, што ёй шкада суперніцу.

Пасля таго, як відэа заўважылі ў сеціве, справай зацікавілася міліцыя. Абедзве дзяўчыны атрымалі папярэджанні і штрафы, кажуць, трохі большыя за 100 рублёў. На ўлік нікога з іх не паставілі.

Кажуць, дзяўчаты не былі п’янымі. Такія бойкі для іх таксама не тое каб норма — прынамсі Аліна С. запэўнівае, што трапіла ў такую гісторыю ўпершыню. Ці часта яе спарынг-партнёрка Саша Ц. забівае «стрэлкі» мазырскім школьніцам, пакуль невядома.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць