Мінскія мытнікі пры надглядзе аднаго з міжнародных паштовых адпраўленняў выявілі $1,2 тысячы, якія былі схаваныя ва ўпакоўцы з печывам.

Пасылку з ЗША вагой 10 кг павінна была атрымаць жыхарка Мінскага раёна. У мытнай дэкларацыі адпраўнік заявіў, што высылае ёй вопратку, прадукты харчавання, касметыку і гаспадарчыя тавары.
Мытнікі заўважылі, што адна з упаковак была заклеена скотчам. Аказалася, усярэдзіне былі схаваныя грошы, загорнутыя ў фальгу.
Валюту канфіскавалі. Завялі крымінальную справу па ч.2 арт.228 (кантрабанда) КК.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары