Свет

Названы новы лідар «Ісламскай дзяржавы»

Новым лідарам тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» стаў адзін з яе заснавальнікаў і ідэолаг Амір Мухамед Саід Абдэль Рахман аль-Мауле. Пра гэта паведаміла газета The Guardian са спасылкай на крыніцы ў выведцы, піша interfax.ru.

Імя лідара абвясцілі неўзабаве пасля ліквідацыі папярэдняга лідара ІД, Абу Бакр аль-Багдадзі, у кастрычніку. Раней тэрарысты агучвалі імя Абу Ібрагіма аль-Хашымі аль-Курэйшы, але гэта, па словах газеты, толькі вайсковы псеўданім, які нічога не кажа ні спецслужбам, ні прадстаўнікам ІД.

Паводле Дзярждэпа, Амір Мухамед Саід — ураджэнец Ірака, прапаведнік і адзін з намеснікаў аль-Багдадзі. Яны знаёмыя з 2004 года, калі былі зняволенымі ў амерыканскім лагеры ў Іраку. Паводле The Guardian, Амір Абдэль Рахман цяпер спрабуе аб'яднаць кіраўніцтва групоўкі, што ў асноўным складаецца з тых, хто далучыўся на пазнейшых этапах існавання арганізацыі. У той жа час ён мае сувязі ў Турцыі, дзе яго брат з'яўляецца прадстаўніком палітычнага руху «Фронт іракскіх туркменаў».

Паводле экспертаў, новы лідар можа хавацца ў ваколіцах ірацкага Масула, дзе вывучаў шарыяцкае права.

Каментары

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць