Здарэнні22

Літоўскія ваўкі трымаюць у страху вёскі пад Паставамі

Зграя ваўкоў запужала жыхароў Пастаўскага раёна. Начамі галодныя драпежнікі прыходзяць у вёскі і нападаюць на сабак. Людзі баяцца выходзіць на двор, пакуль не развіднее, піша Еўрарадыё.

Адна галава засталася

vkarpinsk.info

«Тры сабакі разарвалі ўжо, — расказвае Еўрарадыё жыхарка вёскі Палессе. — Вёску з двух бакоў лес акружае. Раней ваўкі маглі прабегчы, але іх забівалі. Нават плацілі за ваўкоў раней. А цяпер кажуць, што не чапаюць іх, дык вось і ходзяць».

Вяскоўцы непакояцца, што пасля сабак ваўкі пачнуць нападаць на людзей. Таму лішні раз стараюцца не выходзіць з хат. 

Жыхары суседняй вёскі Шудаўцы, якая знаходзіцца недалёка ад літоўскай мяжы, таксама баяцца ваўкоў. Увосень драпежнікі з’елі авечку.

«Каля чыгункі ў кустах людзі бачылі ваўкоў, — расказвае жыхарка Шудаўцоў. — Нядаўна сабаку з’елі. Адна галава засталася, а на другую ноч і галава знікла. Восенню ў суседа авечка была навязная. Знікла — так і не знайшлі. У нас ёсць паляўнічыя, страляюць іх. Але ўсё роўна прыходзяць ваўкі».

Пляшывыя ваўкі — саслабелыя

У Лынтупскім сельсавеце Пастаўскага раёна пра тое, што ваўкі прыходзяць у вёскі, ведаюць. Чыноўнікі расказалі Еўрарадыё, што раней за шкуру ваўка паляўнічыя атрымлівалі грошы. А цяпер — не.

Драпежнікі ідуць да людзей, каб пракарміцца.

«На ваўкоў ідзе паляванне. Але зразумейце, што яны прышлыя: пераходзяць праз мяжу [з Літвой] і ідуць на нас. Снегу няма, капытныя бягуць ад іх, таму ў вёскі і ідуць, — сказаў старшыня Лынтупскага сельсавета Аляксандр Макаранка. — Мы ўжо напісалі ліст у Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў — будуць рабіць аблавы. Але за шкуру ваўкоў ніхто не плаціць цяпер ні ў Літве, ні тут. Вось у адным месцы сям’я ваўчыная і сабралася».

У таварыстве дадаюць, што паляванне на ваўкоў ідзе пастаянна: толькі іх паляўнічыя за год здабылі 18 экзэмпляраў. І абяцаюць, што ў хуткім часе пачнуць адстрэл ваўкоў, якія запужалі памежныя вёскі.

Калі не паляўнічыя, дык шаленства

Паляўнічы з 20-гадовым стажам Сяргей Х. расказвае Еўрарадыё, што паляванне стала для звычайнага беларуса нятанным задавальненнем. Таму сёння шмат хто адмаўляецца браць у рукі зброю. 

«Простых мясцовых паляўнічых стала вельмі мала. Кожны год мала хто займаецца паляванем. У асноўным — егеры і набліжаныя да іх, — кажа Сяргей. — Раней за ваўка плацілі 100 рублёў незалежна ад таго, дзе і калі ты яго здабыў. Цяпер грошай не плацяць, а выдаткі вялікія: дазволы, паперы і іншае. Столькі інспекцый трэба абысці. Цяпер такія законы, што воўк прыйдзе ў двор і будзе жонку грызці, а я не змагу яго застрэліць».

Паляўнічы дадае, што, калі мэтанакіравана не адстрэльваць ваўкоў, іх можа спыніць толькі шаленства. Але шалёныя ваўкі ўвогуле нічога не баяцца — яны будуць прыходзіць у вёскі і грызці ўжо не сабак, а людзей.

Чаму ваўкі не баяцца ісці ў вёскі? У Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў Пастаўскага раёна Еўрарадыё расказалі, што да людзей ідуць слабыя драпежнікі, якія не могуць паляваць:

«Самі бачыце, якая зіма. Сёлета вельмі многа саслабелых пляшывых ваўкоў. Дзікую жывёлу такім цяжка ўзяць, ім прасцей прыйсці ў вёску і з’есці сабаку. Калі многа снегу, дык жывёлу прасцей дагнаць. А па звычайнай зямлі [яна] хутка можа ўцячы».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне3

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі4

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?3

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?30

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне3

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць