Эканоміка

Прафіцыт бюджэту ў 2019 годзе склаў 3,2 мільярда рублёў

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў 2019 годзе складае 3,2 млрд рублёў, паведамляе БелТА.

Даходы рэспубліканскага бюджэту дасягнулі 24,3 млрд, або 100,4 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Паступленне ПДВ склала 11,3 млрд (99,7 працэнта плана), падатку на прыбытак паступіла 3,8 млрд (100,4 працэнта). Акцызы паступілі ў суме 2,8 млрд (100,7 працэнта). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 4,8 млрд (101,9 працэнта).

Расходы рэспубліканскага бюджэту складаюць 21,1 млрд, або 96,5 працэнта ўдакладненага гадавога плана. На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана 8,3 млрд (93,1 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 5,5 млрд (95,9 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) — 16 млрд (98,5 працэнта).

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-снежань 2019 года склаўся ў суме 3,5 млрд. Даходы склалі 54 млрд, або 102,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана, расходы — 50,5 млрд (97,7 працэнта).

Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва — 0,1 млрд, Фонду ўніверсальнага абслугоўвання — 9,1 млн, Фонду цывільнай авіяцыі — 2,2 млн.

Па стане на 1 студзеня 2020 года запазычанасць па падатках і зборах склала 110,2 млн.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць