Улада55

Няўжо сапраўды адновяць?

Сёлета каля 500 помнікаў беларускага дойлідства будуць закансерваваныя і рэстаўраваныя, кажа чыноўнік.

Сёлета каля 500 помнікаў айчыннай архітэктуры будуць закансерваваныя і рэстаўраваныя,
паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі.

Паводле яго слоў, працягнецца аднаўленне такіх важных аб'ектаў, як Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс XVI—XVIII стагоддзяў (Мінская вобласць) і Мірскі замак пачатку XVI стагоддзя (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці), палац эпохі рамантызму сярэдзіны XIX стагоддзя ў горадзе Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці і царква-крэпасць канца XV — пачатку XVI стагоддзяў у вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Сёлета будуць працягвацца работы па рэстаўрацыі жывапісу XII стагоддзя у Спаса-Еўфрасіннеўскай царкве сярэдзіны XII стагоддзя Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, па прыстасаванні пад праваслаўную царкву капліцы пачатку XX стагоддзя ў вёсцы Лясная Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці, па падрыхтоўцы праекта рэстаўрацыі помніка архітэктуры класіцызму 1830-х гадоў палаца Булгакаў у вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Запланаваны рамонтна-аднаўленчыя работы ў інтэр'ерах і на фасадах Барысаўскага Уваскрасенскага сабору (Мінская вобласць) — помніка дойлідства псеўдарускага стылю канца XIX стагоддзя.

Паводле слоў І.Чарняўскага, выдзелены сродкі на аднаўленне помніка архітэктуры сталага барока XVII стагоддзя Свята-Уваскрасенскага сабору ў Клецку (Мінская вобласць) — былога Дабравешчанскага касцёла пры кляштары дамініканцаў. "Хаця Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры на сваім пасяджэнні 26 лістапада 2008 года рэкамендавала ўпраўленню капітальнага будаўніцтва Клецкага райвыканкама распрацаваць праектную дакументацыю па аднаўленні верхняй часткі сабора "на падставе гістарычных звестак з абгрунтаваннем рашэнняў, што прымаюцца", — сказаў І.Чарняўскі. Паводле яго слоў, размова ідзе пра форму і аб'ём купалаў, а таксама пра іх гармонію з архітэктурай помніка.

Як зазначыў начальнік упраўлення, работы фінансуюцца з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, а таксама за кошт інвестараў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

Папа Леў асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў барселонскім храме Святога Сямейства роўна праз 100 гадоў пасля смерці Гаўдзі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць