Паведамленне пра пажар прыватнага жылога дома ў вёсцы Чарнабель Магілёўскага раёна паступіла ратавальнікам 5 лютага ў 23.39, піша прэс-служба МНС Магілёўшчыны.

Фота: МНС Магілёўскай вобласці.
У выніку пажару знішчаны дах і маёмасць, пашкоджана перакрыцце і сцены хаты.
На пажары загінуў гаспадар, 66-гадовы пенсіянер. Ён жыў адзін.
Прычына пажару высвятляецца.
Каментары