Меркаванні1515

Вуснамі мітрапаліта глаголяць генералы

Мітрапаліт Філарэт прапанаваў дзяржаве на заканадаўчым узроўні ўрэгуляваць Інтэрнет з арыентацыяй на кітайскі вопыт. Каментуе Барыс Тумар.

Мітрапаліт Філарэт прапанаваў дзяржаве на заканадаўчым узроўні ўрэгуляваць Інтэрнет з арыентацыяй на кітайскі вопыт. БАЖ, БХК, РуСу варта неадкладна і дакладна зрэагаваць на гэтую заяву. Каментуе Барыс Тумар.

Пра гэта кіраўнік беларускай секцыі Расійскай праваслаўнай царквы заявіў падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з членамі яе Сіноду.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў гэтым пытанні можна арыентавацца на вопыт Кітаю: «Кітайскі вопыт цікавы тым, што адказнасць за выкарыстанне Інтэрнету ўскладзена не на дзяржаву, а на тых, хто прадастаўляе доступ у сеціва», — цытуе словы мітрапаліта Інтэрфакс.

Што такое кітайскі вопыт? Чым ён розніцца, напрыклад, ад нямецкага ці турэцкага? Кітай увёў маштабную інтэрнэт‑цэнзуру. У большасці дэмакратычных краінаў адпаведныя органы маюць права зачыніць або блакаваць інтэрнэт‑старонкі, якія парушаюць закон, і такое ўжываецца супраць сайтаў, напрыклад, з дзіцячай парнаграфіяй або якія збіраюць грошы на Аль‑Кайду. У Кітаі ж уведзена сістэма фільтрацыі ўсяго зместу. З Кітаю немагчыма трапіць на старонку, дзе будзе напісана, напрыклад: «У Кітаі дыктатура». Больш за тое, вялікі кітайскі фаервол — «Джындун гоньчэнь», або «Залаты шчыт», як называўся гэты праект коштам 800 мільёнаў даляраў, — яшчэ і збірае інфармацыю пра кампутары, з якіх выходзяць запыты на забароненыя сайты. Метады фільтрацыі разнастайныя: блакаванне IP, фільтраванне DNS і URL ды іншае.

Адкуль жа ва ўладыкі Філарэта такое выдатнае веданне тэхналогій, дый такая прэцызійнасць прапановаў: «на заканадаўчым узроўні ўрэгуляваць»? Сказаў, як рэзалюцыю зачытаў.

Напрошваецца думка, што гэтае выказванне Філарэту ўклалі ў вусны арганізатары сустрэчы. Нездарма менавіта гэты момант з працяглай гаворкі растыражавалі лукашэнкаўскія агенцтвы БЕЛТА і «Інтэрфакс». Вуснамі манаха гаварыла спадарыня, якая акурат у той дзень прымала таінства шлюбу, і сам таварыш Жадобін. Рашэнне па фільтраванні Нэту ведамства напэўна ж будзе прымацца не ідэолагамі, а Радай бяспекі.

Выказванне мітрапаліта можа быць сігналам аб падрыхтоўцы грамадскае думкі да абмежавання распаўсюду інфармацыі ў Нэце перад наступнымі прэзідэнцкімі выбарамі. Маўляў, не скурны інтарэс палітычнае групоўкі, якая манапалізавала ўладу, стаіць за імкненнем фільтраваць трафік па ключавых словах, а клопат пра духоўнасць і абарону ад распусты. «Усякага роду амаральная інфармацыя стала даступная дзецям і падлеткам, — падкрэсліў Філарэт. — Віртуальны хаос для іх самы згубны». І сапраўды, у Інтэрнэце можна прачытаць, што Скарына жыў у Празе і што ёсць краіны, дзе не толькі суды, але і цэрквы не залежаць ад выканаўчае ўлады. Адурэць можна.

Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускаму Хельсінскаму камітэту, Руху за Свабоду, іншым вартаўнікам вольнасцяў варта неадкладна і дакладна зрэагаваць на заявы мітрапаліта.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?2

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук11

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?2

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць