Свет2424

Затрыманы генерал-маёр СБУ: ён працаваў на расійскія спецслужбы

Контрвыведка Службы бяспекі Украіны затрымала генерал-маёра Валерыя Шайтанава. Сілавікі лічаць, што ён па заданні расійскіх спецслужбаў планаваў забойства добраахвотніка Адама Асмаева, паведамляе прэс-цэнтр украінскай спецслужбы.

«На жаль, чалавек, які атрымаў званне генерала пасля Рэвалюцыі годнасці і павінен быў абараняць Украіну, насамрэч працаваў супраць яе. Мы правялі складаную, працяглую, шматузроўневую спецаперацыю. Гэта найважнейшае выкрыццё Службы бяспекі за ўсю гісторыю незалежнасці», — заявіў кіраўнік СБУ Іван Баканаў.

Шайтанаў, які з'яўляецца адным з былых кіраўнікоў Цэнтра спецыяльных аперацый «А» СБУ, насамрэч быў агентам ФСБ пад псеўданімам Бабыль.

«Следства мае доказы, што па заданні спецслужбаў РФ генерал-маёр Шайтанаў планаваў правядзенне тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Украіны. За гэта прадстаўнік ФСБ гарантаваў ўзнагароду ў памеры $200 тысяч і пашпарт грамадзяніна РФ. У якасці выканаўцы Шайтанаў спецыяльна падабраў чалавека сярод былых байцоў спецпадраздзяленняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, па інфармацыі СБУ, Шайтанаў збіраў і перадаваў расійскаму боку інфармацыю пра абставіны правядзення асобных аперацый у раёне АТА і пра задзейнічаных у іх супрацоўнікаў, паведамляў аб міжнародным супрацоўніцтве айчынных спецслужбаў у сферы нацыянальнай бяспекі і абароны, а таксама інфармаваў пра супрацоўнікаў кіруючага звяна Дэпартамента контрвыведкі, аператыўных падраздзяленняў, разведвальных органаў.

Акрамя таго, Шайтанаў падбіраў і прыцягваў афіцэраў спецыяльных і разведвальных органаў для працы на ФСБ РФ.

СБУ адзначае, што зафіксаваныя агентурныя сустрэчы на ​​тэрыторыі еўрапейскіх краін Ягорава і Шайтанава з іншымі грамадзянамі Украіны, якія былі прыцягнутыя да выканання задач расійскай спецслужбы.

«Вырашаецца пытанне аб абвяшчэнні Валерыю Шайтанаву аб падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 111 («Дзяржаўная здрада») і арт. 258 («Тэрарыстычны акт») Крымінальнага кодэкса Украіны і абрання меры стрымання», — інфармуюць у СБУ.

Валерый Шайтанаў — генерал-маёр СБУ. 18 лютага 2014 года кіраваў штурмавой групай, якая ў Кіеве захапіла Дом прафсаюзаў падчас Майдану. У красавіку 2014 года ў складзе падраздзялення «Альфа» вёў перамовы з кіраўніком тэрарыстычнага фарміравання «Усход» Аляксандрам Хадакоўскім.

«За асабістую мужнасць і гераізм, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, вернасць ваеннай прысягі падчас баявых дзеянняў і пры выкананні службовых абавязкаў», узнагароджаны ордэнам «За мужнасць» III ступені (2008-га), ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ступені (13 жніўня 2015-га).

Каментары24

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана2

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму21

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна5

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

Ад Прыпяці да Каўказа. Як сям’я з-пад Мінска падарожнічае на кэмперы

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей28

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць