Афіша33

«Мы даем кропку апоры, каб ты мог перавярнуць краіну!»

У пятніцу адбудзецца пачатковы тэст‑набор на курсы Ды‑джэяў Адраджэння.

У пятніцу адбудзецца пачатковы тэст‑набор на курсы Ды‑джэяў Адраджэння.

10 красавіка ў Мінску ў 18.45 на Ўправе Партыі БНФ (Машэрава, 8) пройдзе тэставанне тых, хто хоча прайсці адмысловую элітную праграму, каб стаць сапраўдным адраджэнцам.

Курсы Ды‑Джэяў Адраджэння — гэта элітная праграма для шматбаковага экстрым‑кшталтавання новаадроджаных беларусаў любога ўзросту, якая дапаможа больш эфектыўна і мэтанакіравана ажыццяўляць сваё пакліканне на глебе Адраджэння.

Курс пачынаецца вызначэннем асабістага беларускага IQ з дапамогай гадзіннага тэсту на 100 пытанняў з усіх сфераў, вызначальных для эфектыўнага адраджэнца. Колькасьць балаў па выніках тэставання дае базавы ўзровень прэтэндэнта, які падвышаецца праз актыўны удзел у выпрабаваннях на наступных узроўнях, паведаміла прэсавай службе аргкамітэту Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі актывістка БХД Наталля Васілевіч, якая будзе весці курсы. Яна змяніла на пасадзе вядоўцы Павала Севярынца, які заснаваў курсы Ды‑Джэяў Адраджэння 10 год таму.

Тэарытычная падрыхтоўка складаецца з 5 заняткаў, дзе прадстаўляецца духоўная база Адраджэння, прэзентуецца падбор топавых напрацовак і ведаў у галіне лідэрства і інфармацыйных тэхналогіяў, прапануюцца эфектыўныя тэхнікі планавання, псіхалагічная арыенціроўка.

Падчас курсаў ажыццяўляецца дапамога ў паступовым практычным авалоданні прадстаўленымі тэарэтычнымі ведамі. Спачатку ў «кабінетных» умовах, але не абыйдзецца і без «выхаду ў адкрытае мора» — практычнай часткі, выпрабаванні якой маюць інтрыгуючыя назвы: «Высадка з дэсантам», «Шоў Беларушчыны», «Штурм СМІ». Гэтыя выпрабаванні праводзяцца з штурманскай кансультацыйна‑назіральнай падтрымкай ды‑джэяў «са стажам».

У фінале толькі 12 лепшых здолеюць перасягнуць мяжу і ўвайсьці ў склад элітарнага ордэну Ды‑Джэяў Адраджэння.

Ды‑Джэйскія курсы — гэта 10 тыдняў, якія зэканомяць мінімум 2 гады самастойных высілкаў, дапамогуць умацаваць падмурак свайго паклікання, сфармаваць бачанне і згуртавацца з аднадумцамі і паплечнікамі.

Мы даем кропку апоры, каб ты мог перавярнуць краіну! Беларусь чакае цябе!

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць