Грамадства11

Міліцэйскі грузавік паехаў на натоўп на праспекце Машэрава. Што там адбылося? ФОТА

Адным з драматычных момантаў вечара 9 жніўня стала здарэнне на праспекце Машэрава ў Мінску, дзе міліцэйскі грузавік паехаў проста на натоўп людзей. Карэспандэнты «Нашай Нівы» сталі відавочцамі інцыдэнту.

Ланцуг амапаўцаў са шчытамі стаяў каля скрыжавання праспектаў Машэрава і Пераможцаў, не пускаючы дэманстрантаў да Стэлы. За імі знаходзіліся дзясяткі аўтазакаў і іншай спецтэхнікі. Тысячы дэманстрантаў у сваю чаргу перакрылі праспект Машэрава і знаходзіліся на праезнай частцы. Праз натоўп перыядычна спрабавалі праехаць машыны хуткай дапамогі, і людзі імгненна расступаліся.

Аднак калі на натоўп паехаў са спіны, з боку вуліцы Кальварыйскай, міліцэйскі грузавік, людзі не разышліся. А кіроўца вырашыў ехаць проста на іх. Некалькі чалавек ускочылі на прыступкі кабіны, яшчэ адзін апынуўся перад лабавым шклом. Кіроўца грузавіка на імгненне прытармазіў, а пасля зноў стаў набіраць хуткасць. Большасць людзей адскочыла (ці нават саскочыла з кабіны), але той адзін перад лабавым шклом саскочыць не мог.

Грузавік, прарваўшыся праз натоўп, паехаў на хуткасці да «сваіх», да ланцуга з АМАПам. Хлопец перад лабавым шклом некалькі секунд думаў, як яму саскочыць, каб не быць затрыманым, і ўрэшце паспрабаваў адштурхнуцца. Адляцеў ён ненамнога, літаральна на паўметра. У выніку ён ледзь не трапіў пад колы грузавіка. Кіроўца ў апошняе імгненне стаў тармазіць, але, здаецца, усё ж пераехаў нагу чалавека. Прынамсі пасля таго як грузавік прарваўся да амапаўцаў, дэманстрант застаўся ляжаць на асфальце. Устаць сам ён не мог, да яго падскочылі людзі, на якіх ён змог абаперціся, і, кульгаючы, адысці ў бок.

Праз некалькі хвілін, калі амапаўцы пачалі ў чарговы раз закідваць дэманстрантаў шумавымі гранатамі, і з’явіліся параненыя, хуткая дапамога забрала чалавека з пашкоджанай нагой. Незразумела, ці гэта быў той самы дэманстрант з грузавіка, ці іншы пацярпелы.

Каментары1

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць