Улада

«Будзьма беларусамі» ў Мёрах

20 красавіка ў горадзе Мёры Віцебскай вобласьці адбылася прэзентацыя аўдыёвыдання «Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год» ,
створанага ў рамках супольнага праекта паэта Сяргея Панізніка і Блога Глеба Лабадзенкі пры падтрымцы кампаніі «Будзьма!».

Прэзентацыя праходзіла ў СШ №2 і СШ №3 пры дапамозе грамадскай праграмы «Будзьма беларусамі». У сустрэчы са школьнікамі і настаўнікамі акрамя Сяргея Панізніка прынялі ўдзел журналіст і паэт Глеб Лабадзенка ды бард Таццяна Беланогая.

Тэмп прэзентацыі быў хуткім, а праграмма — насычанай.

Курыраваў развіццё падзей Глеб Лабадзенка, Сяргей Панізнік распавядаў пра тое, як запісваліся галасы знакамітых пісьменнікаў. Ні для каго ні сакрэт, что міёрская зямля натхняе паэта — менавіта тут ён нарадзіўся і ў міёрскай раёнцы 50 год таму быў надрукаваны яго першы верш. Тацьцяна Беланогая сьпявала свае цудоўныя песьні. У прысутных была добрая магчымасьць паслухаць вершы У. Караткевіча, Л. Геніюш і Р. Барадуліна ў іх аўтарскім выкананьні.У залі распаўсюджваліся паштоўкі з адрэсамі сайту budzma.org.

Аўдыторыя таксама прыняла актыўны ўдзел у прэзентацыі. Школьнікі хутка пайшлі на кантакт, што паказальна. За прачытаны на сцене вершык беларускага пісьменьніка можна было атрымаць модныя зараз сярод моладзі значку або торбачку з надпісам budzma.org. За верш асабісты — дыск « Галасы». Прыемна было паглядзець на самых звычайных падлеткаў, якія без падрыхтоўкі і па ўласным жаданьні чыталі на сцэне вершы.Настаўнікі таксама не сталі выключэньнем: расчуленая настаўніца родам з Сібіры прачытала свой уласны верш на беларускай мове.

Яшчэ б крыху, і прэзентацыя пераўтварылася б у вершаваны двубой (магчыма і ў двубой за падарункі ад «Будзьма!») , аднак гасьцям зь Менску прыйшоў час з’язджаць. Застаецца толькі спадзявацца, што прэзентацыя не прайшла дарма і вершы дыску «Галасы», як і сайт budzma.org. для настаўнікаў і вучняў стануць часткай іх паўсядзеннага жыцьця, а не толькі каляровым успамінам.

Каментары

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя11

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязня, якога збілі да інваліднасці, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА1

Дзве галоўныя веламагістралі Мінска звяжуць праз «Паўночны Бераг»2

Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага4

На Мінск абрынулася моцная залева з градам ВІДЭА1

Віцэ-мэр Жодзіна звольніўся, адпрацаваўшы роўна год8

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў4

«Відаць, не вытрымалі нервы». Кубракоў заступіўся за таксіста-мігранта, які ўдарыў пасажырку49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя11

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць