Беларускі Чырвоны Крыж аказвае дапамогу паломнікам-хасідам на мяжы з Украінай

Сілы атрадаў хуткага рэагавання Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа разгорнутыя ў міжгранічнай зоне паміж Беларуссю і Украінай паблізу пункта пропуску «Новая Гута», піша «Інтэрфакс».
Валанцёры «прапанавалі людзям, якія апынуліся ў такой сітуацыі, коўдры, а таксама размясцілі ацяпляную палатку. У першую чаргу дапамога аказвалася дзецям, пажылым людзям і людзям з інваліднасцю. Быў арганізаваны пункт забеспячэння вадой і цёплым пітвом (чай)», — адзначылі ў арганізацыі.
«Пры неабходнасці, валанцёры таксама прапаноўвалі жадаючым прадукты хуткага прыгатавання. У некалькіх выпадках аказвалася і першая дапамога», — распавялі ў БТЧК.
Як паведамлялася, побач з беларускім пунктам пропуску «Новая Гута» сабраліся сотні паломнікаў-хасідаў, якія жадаюць трапіць у горад Умань на святкаванне Рош ха-Шана, іудзейскага Новага года.
Беларускія памежнікі прапусцілі паломнікаў, але на тэрыторыю Украіны іх не пусцілі праз абмежаванні, звязаныя з каранавірусам. На нейтральнай паласе сабралася каля 700 чалавек.
Даламагчы хасідам сказаў і Аляксандр Лукашэнка.
-
20‑гадовую дзяўчыну з аграрадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна
-
Сабаленку ў Мінску ахоўвала кампанія, заснаваная былым гэбістам і ўчастковым. На пярэднім краі быў легендарны Іваныч
-
Польшча рэзка знізіла выдачу міжнароднай абароны беларусам. У чэрвені адмоў удвая больш, чым станоўчых рашэнняў
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары