Грамадства

Хлопца, які заляпіў стыкерамі відэакамеры на Акрэсціна, асудзілі да 1,5 года калоніі

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 17 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 21-гадовага палітвязня Ігара Пражэннікава. Яго абвінавацілі ў тым, што ён 4 кастрычніка на «Маршы вызвалення палітвязняў» блакаваў рух счэпкамі, заляпляў налепкамі камеры відэаназірання каля ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама, чым прыпыніў працу гэтых ўстаноў, блакаваў рух спецтранспарту на Акрэсціна. Яго абвінавацілі ў прыпыненні руху ў Мінску 4 кастрычніка каля 50 транспартных сродкаў. Суддзя Юлія Чыж пакарала Ігара 1,5 гадамі калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.

Віну Ігар прызнаў у поўным аб'ёме. 

Ігар Пражэннікаў сказаў у сваім апошнім слове:

«Калі скажу, што я паддаўся натоўпу — не саграшу. Гэта быў юнацкі максімалізм. Я не апазіцыянер, не рэвалюцыянер, я не нясу ідэі ў масы.

За кратамі прыйшло асэнсаванне, што я патрэбны толькі сваёй сям’і, маці. Віну цалкам прызнаю, шкадую пра тое, што зрабіў».

Дзяржаўная абвінаваўца Крысціна Асран палічыла, што віна Ігара цалкам даказаная, і прасіла суд пакараць яго 1 годам 6 месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне і прызначыла суддзя Юлія Чыж.

Чытайце таксама:
Пракурор патрабуе паўтара года зняволення хлопцу, які заклеіў вочка відэакамэры на Акрэсціна

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць