Улада4343

Тонкая гульня Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад удзелу ў сесіі Рады калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку ў Маскве. Прычына — сітуацыя з пастаўкамі беларускай малочнай прадукцыі ў Расію.

Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад удзелу ў сесіі Рады калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку ў Маскве. Прычына — сітуацыя з пастаўкамі беларускай малочнай прадукцыі ў Расію.

Такое рашэнне было прынятае пасля аператыўнае нарады па сітуацыі з пастаўкамі малака ў Расію ў суботу. Нягледзячы на заявы расійскага боку пра ўрэгуляванне сітуацыі, перашкоды на пастаўкі малака і тварагоў застаюцца. Абмежаванні на імпарт маюць характар санітарных захадаў, але супалі ў часе з асабіста-палітычным канфліктам Лукашэнкі з Пуціным і Кудрыным і наклаліся на нежаданне беларускага ўраду прыватызаваць малакаперапрацоўку ў рукі расійскіх прэтэндэнтаў.

«Адным з імператываў маюць стаць меры па ўмацаванні ўзаемнай эканамічнай бяспекі членаў АДКБ. У гэтым кантэксце мы асабліва вітаем прарыўныя рашэнні ў рамках ЕўрАзЭС, у той жа час, на наш вялікі жаль, на прасторы АДКБ сталі явай надта негатыўныя з’явы ў сферы эканамічнае супрацы», — заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў.

«У цяперашні час мы сведкамі адкрытай эканамічнай дыскрымінацыі з боку аднае з дзяржаваў АДКБ супраць Беларусі па важнай таварнай групе. Падобныя дзеянні аб’ектыўна подрываюць эканамічную бяспеку — гэта значыць аснову асноваў стабільнасці і, адпаведна, комплекснай і ўсёабдымнай бяспекі», — сказаў Папоў.

«У складзенай сітуацыі Беларусь ... была вымушаная прыняць рашэнне пра адмену свайго ўдзелу ў сесіі АДКБ 14 чэрвеня ў Маскве», — падсумаваў ён.

АДКБ, прарасійскі аналаг НАТО, аб’ядноўвае Расію, Беларусь, Казахстан, Кіргізію, Арменію і Таджыкістан, аднак фактычна дамінуе ў ім Расія.

Украіна, Малдова і краіны Балтыі ў свой час адракліся прапановаў Масквы пра ўдзел у АДКБ, Узбекістан прыпыняў удзел у арганізацыі.

Мартынаў паінфармаваў Лаўрова пра тое, што Беларусь не раздзяляе пытанняў ваеннае і эканамічнае бяспекі.

Сёння ж крыніцы ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі паведамілі пра намер Беларусі ўвесці мытны і памежны кантроль на мяжы з Расіяй — аналагічны таму, што вядзецца расійскім бокам.

Нягледзячы на тое, што Беларусь атрымлівае штогод шматмільярдныя субсідыі ад Расіі і праводзіць цалкам прарасійскую замежную палітыку, а таксама адаптавала свае мытныя тарыфы да расійскіх, між дзвюма краінамі перыядычна ўспыхваюць эканамічныя канфлікты. Самымі знакамітымі былі газавая і цукровая вайна, якія прывялі да змены тарыфаў і квотаў на пастаўкі.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць