У адносінах да жыхара Бялыніцкага раёна Л. была заведзена крымінальная справа за тое, што ён публічна абразіў кіраўніка краіны, пакінуўшы на сваёй старонцы ва «УКантакце» зневажальны і дыскрэдытуючы пост, піша 6tv.by.
Як паведаміла пракуратура Бялыніцкага раёна, на судзе мужчына растлумачыў, што прачытаў артыкул пра Лукашэнку і каментарыі іншых карыстальнікаў у групах у тэлеграме.
Мужчына паддаўся эмоцыям і пакінуў сваё абразлівае меркаванне на адрас кіраўніка дзяржавы, размясціўшы калаж, створаны пры дапамозе фоташопа.
На судзе ён прызнаў, што сваімі дзеяннямі публічна абразіў кіраўніка краіны.
Вынік — год абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Тэлефон, з якога грамадзянін размяшчаў свой пост, канфіскаваны ў даход дзяржавы.
Цяпер чытаюць
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары