Грамадства

Жыхарку Паставаў асудзілі на 2 гады калоніі за абразу прадстаўніка ўлады і патроны ў швейнай машынцы

Пастаўскі раённы суд асудзіў 49-гадовую Ірыну Паляніну на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін прызначаны шляхам частковага складання пакаранняў: паводле арт. 369 — да хіміі на два гады,паводле арт. 295 — на паўтары гады пазбаўлення волі ў калоніі, паведамляе spring96.org.

Ірыну Паляніну выводзяць з залы суда, spring96.org

Пракурор патрабаваў для Ірыны тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Таксама суд абавязаў Ірыну Паляніну кампенсаваць маральную шкоду пацярпеламу: 2000 рублёў, дзяржпошліну 87 рублёў, прарацэсуальныя выдаткі — 63,80.

Яе прызналі вінаватай у тым, што у снежні мінулага года жанчына размясціла абразлівы каментар у сацсетках пад фотаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС Аляксандра Рыбакова.

Таксама па версіі следства, пастаўчанка знайшла ў доме сваёй маці патроны ад малакалібернай вінтоўкі і прынесла іх дахаты: там іх знайшлі ў швейнай машынцы пры аглядзе. Па інфармацыі валанцёраў, гэта быў менавіта агляд, а не вобшук. 

Ірына Паляніна на судзе сказала, што спачатку здзівілася, што за зачыненую каробку знайшлі міліцыянты, але калі ўбачыла патроны, узгадала, што яны засталіся ад бацькі. «Я не лічыла іх настолькі небяспечнымі», — сказала Ірына.

Лінгвістычная экспертыза паказала, што тэкст каментара абразлівы, а аб'ектам негатыўнай ацэнкі з'яўляецца Рыбакоў. 

Дзяржабвінаваўца адзначыў: тое, што патроны захоўваліся ў швейнай машынцы амаль паўгода, сведчыць пра тое, што яны былі схаваныя і змогуць спатрэбіцца.

У апошнім слове Ірына Паляніна выбачылася перад начальнікам РАУС і папрасіла звярнуць увагу, што яна ведала, хто на фотаздымку, і гэта было яе асабістае меркаванне, у якім яна зараз раскайваецца. Таксама яна адзначыла, што намераў выкарыстоўваць патроны ў яе не было.

 «У той момант я адна даглядала дваіх цяжка хворых інвалідаў, якія ледзь не здзекваліся з мяне. У хаце быў рамонт, і былі моманты, калі нават не памятала, як саму сябе зваць, — не тое што, дзе і якія патроны ляжаць у хаце. Гэта мяне не апраўдвае, я здзейсніла злачынства і раскайваюся. Прашу не пазбаўляць мяне волі, бо на маіх руках — мая маці. Баюся, што магу не аказацца побач і страціць яе», — сказала Ірына Паляніна.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць53

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

Энергаблок №2 Беларускай АЭС зноў адключаны ад сеткі3

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць