Грамадства

МЗС Беларусі пра закрыццё генконсульства ў Нью-Ёрку: Шкадуем аб гэтым рашэнні

МЗС Беларусі шкадуе аб закрыцці генеральнага консульства Беларусі ў Нью-Ёрку і прыкладзе ўсе высілкі, каб захаваць узровень аказання консульскіх паслуг.

Пра гэта гаворыцца ў каментары, размешчаным на сайце міністэрства.

«Патрабаванне ЗША, прамым следствам якога з'яўляецца пагаршэнне ўмоў консульскага абслугоўвання беларускіх грамадзян, на справе дэманструе рэальны сэнс пастаянных заяў амерыканскага боку аб «падтрымцы» і «клопаце» аб беларускім народзе. Шкадуем аб гэтым рашэнні і загадзя просім грамадзян Беларусі і жыхароў ЗША з разуменнем паставіцца да нязручнасцямі ў сувязі з неабходнасцю звяртацца за консульскай дапамогай выключна ў пасольства Беларусі ў Вашынгтоне па незалежных ад нас абставінах», — гаворыцца ў паведамленні.

Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца на пастаянным консульскім уліку ў генеральным консульстве, з 1 лістапада будуць пераведзены на пастаянны консульскі ўлік у пасольства Беларусі ў ЗША ў Вашынгтоне.

Як паведамлялася ўчора, Генконсульства спыняе сваю працу 21 кастрычніка паводле патрабавання амерыканскага боку. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома6

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома6

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць