Грамадства

12-гадовага Рамана Кагадоўскага, які вынес з агню маленькага брата, узнагародзілі ордэнам

Вучань 7-га класа Занарацкай сярэдняй школы Раман Кагадоўскі, які выратаваў падчас пажару свайго малодшага брата, узнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць».

Узнагарод таксама ўдастоены дактары Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, якія былі задзейнічаныя ў лячэнні Рамана ад апёкаў, атрыманых пры выратаванні брата.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны камбустыёлаг-хірург (загадчык) дзіцячага апёкавага аддзялення Ігар Зелянко і анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі (апёкавых хворых з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі) Марына Маркевіч.

Нагадаем, 28 красавіка ў шматдзетнай сям'і Марыі і Аляксея з вёскі Сідаровічы Мядзельскага раёна здарылася бяда. Увечары, калі тата паехаў у суседні пасёлак, каб сустрэць маму з працы, у іх доме адбыўся пажар. У гэты час там знаходзілася двое хлопчыкаў: 12-гадовы Рома і Ваня, якому на той момант быў год і чатыры месяцы. Ратуючыся ад агню, старэйшы брат разбіў у адным з пакояў акно і вынес малога. З Іванам усё добра. А Рома атрымаў апёкі больш за 65% цела.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць