Навука і тэхналогіі

Магутны ўдар па вытворцу праграм лічбавага шпіянажу. ЗША наклалі санкцыі на ізраільскую IT-кампанію

Тыдзень таму Мінгандлю ЗША ўнеслі ў чорны спіс Ізраільскую кампанію па вырабніцтве праграм для лічбавага шпіянажу NSO Group. Самая вядомая з праграм гэтай кампаніі, Pegasus, здольная незаўважна ўключаць аўдыё- і відэазапіс на смартфонах на адлегласці, тлумачыць Wall Street Journal.

Першапачаткова распрацаваная для адсочвання злачынцаў і змагання з тэрарызмам, Pegasus выкарыстоўвалася аўтарытарнымі дзяржавамі для пераследу журналістаў, актывістаў і замежных палітыкаў.

Пра гэта стала вядома ў ліпені гэтага году, пасля таго як французская арганізацыя Forbidden Stories разам з міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International абвясцілі вынікі свайго расследавання. Яны перадалі журналістам і незалежным экспертам 50 000 тэлефонных нумароў, якія былі ўзламаныя праграмай Pegasus.

У спісе быў тэлефон прэзідэнта Францыі Макрона, напрыклад, а таксама тэлефоны дзесяці прэм’ер-міністраў, некалькіх прэзідэнтаў, аднаго караля.

Што значыць уключэнне ў чорны спіс ЗША для ізраільскай кампаніі?

Вытворца праграм лічбавага шпіянажу больш не зможа пакупаць тэхналогіі, дэталі і тэхнічныя часткі ў ЗША, а таксама супрацоўнічаць з амерыканскімі кампаніямі, у тым ліку па кібербяспецы. Гэта сур’ёзна запаволіць продажы прадуктаў ізраільскай кампаніі ва ўсім свеце.

Пасля летняга скандалу кампанія паспрабавала разнастаіць сваю прадукцыю праграмамі кібербяспекі. Але інвестараў у гэтыя новыя праграмы цяпер будзе знайсці зусім няпроста.

Што на гэта кажа ізраільскі бок?

Ізраіль адмаўляе абвінавачванні Мінгандлю ЗША і кажа, што ўся дзейнасць кампаніі адпавядае інтарэсам ЗША ў сферы нацыянальнай бяспекі — яны дапамагалі дзяржавам змагацца з тэрарызмам.

Кампанія-вырабнік праграм лічбавага шпіянажу падкрэслівае, што спыніла кантракты з некаторымі краінамі, якія злоўжывалі іх прадукцыяй, а таксама ўвяла новыя правілы маніторынгу патэнцыйных злоўжыванняў. Ізраіль спадзяецца, што гэтае рашэнне ЗША можна будзе перагледзець.

Мінгандлю ЗША ўпершыню ўключыла ў чорны спіс кампанію з краіны-саюзніка.

Пра што нагадала беларусам

Беларусы нядаўна назіралі, як Еўрасаюз упершыню ўключыў беларускую IT-кампанію у санкцыйны спіс. Кампанія Synesis паплацілася за тое, што прадстаўляла ўладам Беларусі платформу для відэаназірання, якая дазваляла распазнаваць твары.

У Расіі паведамілі аб стварэнні новай зенітнай ракетнай сістэмы С-550

Амбіцыйны праект Джэфа Безаса: касмічная станцыя для турыстаў. Яна будзе параўнальная з МКС

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць