Turkish Airlines перастане вазіць у Мінск грамадзян Ірака, Сірыі і Емена
Турэцкая авіякампанія Turkish Airlines на фоне міграцыйнага крызісу перастане вазіць у Мінск грамадзян Ірака, Сірыі і Емена, паведаміў прадстаўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Якуб Кумох.
«Turkish Airlines пацвердзіла, што больш не будзе прымаць на борт самалётаў да Мінска грамадзян Ірака, Сірыі і Емена за выключэннем уладальнікаў дыпламатычных пашпартоў», — напісаў Кумох у твітары.
На фоне міграцыйнага крызісу Еўрасаюз пачаў абмяркоўваць магчымасць уводу санкцыі супраць авіякампаній, якія перавозяць у Мінск мігрантаў. Як паведамілі крыніцы Bloomberg, пад абмежаванні могуць патрапіць расейскі «Аэрафлот» і Turkish Airlines.
-
Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках
-
12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе
-
Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме
Каментары