Грамадства

У Сяргея Ціханоўскага з'явіўся тэлеграм-канал «Турма для жыцця». Падпісацца на яго — спосаб падтрымаць палітвязня

Святлана Ціханоўская ў відэазвароце 16 снежня заклікала беларусаў падпісацца на новы канал Сяргея Ціханоўскага «Турма для жыцця». Гэта канал, дзе будуць публікавацца навіны, цытаты, фрагменты лістоў і звароты Сяргея.

Святлана Ціханоўская паведамляе, што з дапамогай гэтага канала Сяргей Ціханоўскі хоча размаўляць з беларусамі, нават знаходзячыся ў калоніі, піша «Свабода».

«Сяргей хоча, каб яго голас быў чутны. Таму запускаецца новы тэлеграм-канал «Турма Для Жыцця». Гэта канал аб тым, што адбываецца з ім у турме, як ён сябе адчувае, пра што перажывае, што думае пра Беларусь. Бо ў зняволенні таксама ідзе сваё жыццё: непрывабнае ў побыце, эмацыйна цяжкае, са сваімі момантамі радасці і болю. Але гэта аб’ектыўная рэальнасць тысяч нявінных людзей. Уся інфармацыя для канала бярэцца з лістоў Сяргея ды з іншых публічных крыніц. Я прашу вас падтрымаць праект — гэта вельмі важна для ўсіх нас», — сказала Ціханоўская.

14 снежня блогера Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў калоніі. Гэта максімальнае пакаранне, якое атрымаў апанент Лукашэнкі за 27 гадоў. Ціханоўскага абвінавацілі па ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варажнечы), ч. 2 арт. 191 (перашкоды працы ЦВК), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Разам з ім суддзя Мікалай Доля асудзіў яшчэ 5 палітвязняў.

  • Журналісту «Радыё Свабода» Ігару Лосіку прысудзілі 15 гадоў зняволення ўзмоцненага рэжыму.

  • Аператару Арцёму Сакаву — 16 гадоў узмоцненага рэжыму.

  • Палітыку Міколу Статкевічу — 14 гадоў асаблівага рэжыму.

  • Мадэратару сацыяльных сетак Дзмітрыю Папову — 16 гадоў узмоцненага рэжыму.

  • Блогеру Ўладзіміру Цыгановічу — 15 гадоў зняволення ўзмоцненага рэжыму.

Збіццё, калонія, турма. Як і на якія тэрміны раней судзілі сапернікаў Лукашэнкі

Пракруціў цела праз мясарубку — 17 гадоў, бензапілой рэзаў жанчын — 15. За што ў Беларусі раней давалі драконаўскія прысуды?

Ціханоўскі павярнуўся да суддзі спінай, Статкевіч крыкнуў «Жыве Беларусь». Як агучвалі прысуд у СІЗА-3 Гомеля

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць