Грамадства

Ландсбергіс пра пагрозы Лукашэнкі Літве: Трэба прызнаць, спадару Аляксандру вынаходлівасці не займаць

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс у сераду перад пасяджэннем ўрада пракаментаваў заявы Аляксандра Лукашэнкі пра дзеянні ў адказ у адрас Літвы.

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Lrytas.lt

Па словах Ландсбергіса, пасля крызісу, звязанага з нелегальнымі мігрантамі, пагрозы Лукашэнкі трэба расцэньваць сур'ёзна.

«Мы ацэньваем сур'ёзна, як і іншыя пагрозы беларускага рэжыму пасля крызісу з мігрантамі паказалі, што пагрозы трэба ацэньваць сур'ёзна, паколькі яны могуць стаць рэальнасцю», — цытуе міністра Delfi.lt.

«Цяпер мы сочым за сітуацыяй. Высвятляем гэтае пытанне з партнёрамі», — адзначыў Ландсбергіс. На пытанне, які можа быць уплыў на Літву, калі Лукашэнка ажыццявіць свае пагрозы, міністр сказаў, што тут сказаць што-небудзь складана.

«Гэта спекуляцыі. Большая частка транзіту ідзе не ў Літву, большая частка ідзе ў Калінінградскую вобласць. Трэба мець гэта на ўвазе. Ці значыць гэта, што Лукашэнка пагражае Расіі, што спыніць неабходныя яе жыхарам грузы? Пакуль мы ацэньваем сур'ёзна, ставімся сур'ёзна. Мы правялі некаторыя падлікі, але яны не даюць яснага адказу. Бо калі ён хацеў бы канкрэтна пакараць Літву, то трэба было б спыняць кожны цягнік і правяраць, куды ён ідзе. Тады трэба аддзяліць літоўскія цягнікі ад нелітоўскіх. Гэта складаная задача. Вялікае пытанне, як гэта ажыццявіць», — сказаў Ландсбергіс аб заявах Лукашэнкі.

«Але трэба прызнаць, спадару Аляксандру вынаходлівасці не займаць. Паглядзім, як усё будзе развівацца. Калі ў сітуацыі будуць змены, то ўрад праінфармуе аб кроках», — сказаў Ландсбергіс.

Чытайце таксама:

Лукашэнка даручыў прыняць меры супраць Літвы ў выпадку адмовы ад транзіту грузаў з Беларусі

Галоўчанка анансаваў «жорсткія меры» ў дачыненні да Літвы

У панядзелак праз Літву прайшлі апошнія цягнікі з грузам «Беларуськалія»

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі6

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю20

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі6

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць