Свет

Помнік Пушкіну ў цэнтры Ужгарада перайменавалі ў гонар спевака Джо Дасэна. Параўнайце іх партрэты

Помнік Пушкіну, які размешчаны ў самым цэнтры Ужгарада, перайменавалі ў гонар французскага спевака Джо Дасэна. У чацвер, 7 красавіка, мясцовыя заўважылі, што на пастаменце замалявалі літары са згадваннем Пушкіна і замянілі іх надпісам «Джо Дасэн». 

Аўтар і дата нанясення надпісу невядомыя, піша Zaxid.net.

Бюст Аляксандра Пушкіна размешчаны ў цэнтры Ужгарада, паблізу набярэжнай Незалежнасці, на невялікай плошчы, якая таксама мае імя рускага паэта. Фота «перааформленага» бюста апублікавала мясцовае выданне «Загаловак». 

Джо Дасэн

Раней некалькі сотняў жыхароў Ужгарада падпісалі зварот да гарадскіх уладаў з просьбай перайменаваць усе вуліцы, плошчы, скверы, якія названыя ў гонар расійскіх ці савецкіх дзеячаў. Зварот ініцыяваў закарпацкі пісьменнік Андрэй Любка. Мэрыя публічна не рэагавала на заклік. Акрамя таго, у сацыяльных сетках абмяркоўваецца пытанне зносу помнікаў, якія маюць дачыненне да расійскіх дзеячоў культуры і мастацтва. У прыватнасці, гаворка ішла і пра бюсце Пушкіна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома9

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома9

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць