Грамадства

«Я беларус і хачу жыць у Беларусі без Лукашэнкі». За такі каментар гродзенцу далі паўтара года калоніі

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародна 14 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе Андрэя Сцепаненкі, абвінавачанага ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Чалавеку прысудзілі паўтара года калоніі за паведамленне ў чаце выпускнікоў-ліцэістаў з невялікай колькасцю людзей.

Згодна з матэрыяламі справы, Андрэй напісаў у адным з чатаў у адказ на прапанову з'ехаць з Беларусі пасля затрымання 9 жніўня 2020 года:

«У гэтым ёсць нейкае лагічнае зярнятка. Але я не хачу ў Польшчу. Я беларус і хачу жыць у Беларусі без Лукашэнкі. У Беларусі, у якой закон вышэйшы, важнейшы за нейкага там вусатага».

Гэта палічылі абразай Лукашэнкі і ацанілі ў 1,5 года калоніі. Прытым што гэта быў закрыты чат выпускнікоў-ліцэістаў, у якім было няшмат людзей.

Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, дзяржабвінаваўца — пракурор Вераніка Гур’янава.

Андрэя затрымалі ў лютым гэтага года, калі ён браў удзел у спаборніцтвах па шматбор'і. На ўваходзе ў спартыўную залу КДБ ахоўнік убачыў на заплечніку значок з «Пагоняй» і выклікаў міліцыю. Тыя агледзелі рэчы, а таксама тэлефон, і ў адным з чатаў знайшлі гэтае паведамленне.

Сцепаненка — айцішнік, ён цікавіцца спортам, інтэлектуальнымі гульнямі, канцэртамі. Да моманту затрымання працаваў вядучым інжынерам-праграмістам у Гродзенскім упраўленні Міністэрства фінансаў. Адразу пасля затрымання быў звольнены з працы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць