Ва Украіне загінуў капітан трэцяга рангу, камандзір вялікага дэсантнага карабля «Цэзар Кунікаў» 197-й брыгады дэсантных караблёў Чарнаморскага флоту Аляксандр Чырва. Пра гэта паведаміў губернатар акупаванага Расіяй Севастопаля Міхаіл Развазжаеў.

Паводле Развазжаева, Чырва «памёр ад ран, атрыманых у баі з неанацыстамі ва Украіне».
Калі абстрагавацца ад расійскай прапагандысцкай рыторыкі, то карабель «Цэзар Кунікаў» стаяў побач з караблём «Саратаў» у порце горада Бярдзянска падчас абстрэлу порта 24 сакавіка Украінскімі ўзброенымі сіламі. «Саратаў» тады, як вядома, быў тады затоплены, а «Цэзар Кунікаў» і яшчэ адзін дэсантны карабель «Навачаркаск» атрымалі пашкоджанні.
Пра страты сярод асабовага складу караблёў тады афіцыйна нічога не паведамлялася, а цяпер высвятляецца, што яны не толькі былі, але тычыліся нават самага высокага камандавання.
Чырва, адзначыў Развазжаеў, «у 2015 і 2016-м гадах удзельнічаў у правядзенні спецыяльнай аперацыі на тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі».
-
Тры нафтабазы, папярэдне, гараць у Стаўрапалі і яго ваколіцах пасля ўкраінскай начной атакі
-
Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца
-
Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё
Каментары