19 чэрвеня каманда Telegram паведаміла пра запуск платнай версіі Telegram Premium. Падпіска коштам $ 4,99 на месяц дазваляе атрымаць доступ да дадатковых функцый.

«У 2022 годзе Telegram увайшоў у топ-5 найчасцей загружаных дадаткаў у свеце, а колькасць актыўных карыстальнікаў месенджара перасягнула 700 мільёнаў чалавек у месяц.
Гэтых вынікаў ўдалося дасягнуць выключна дзякуючы асабістым рэкамендацыям: Telegram ніколі не размяшчаў платную рэкламу сваіх мабільных праграм», — паведамляецца ў прэс-рэлізе з нагоды запуску пашыранай платнай версіі месенджара.
У Telegram Premium будуць павялічаныя практычна ўсе ліміты ўдвая. Стане даступнай загрузка файлаў да 4 ГБ, максімальная хуткасць запампоўкі, з'явяцца ўнікальныя стыкеры і рэакцыі, дадатковыя інструменты для кіравання чатамі і іншыя дадатковыя опцыі.
Каманда Telegram адзначае, што ўсе дагэтуль наяўныя функцыі пры гэтым застануцца бясплатнымі.
Цяпер чытаюць
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары