Усяго патроху11

«Хадземце ў сад? Я пакажу вас ружам…» Сапраўдны шэдэўр жанчына стварыла на лецішчы пад Маладзечнам

Маладзечанка Алена Пагарцава мае ў сваім «Ластаўчыным садзе» за 10 кіламетраў ад горада больш за 160 гатункаў розных ружаў і можа гадзінамі расказваць пра свае ўлюбёныя кветкі, піша «Маладзечанская газета».

«Лецішча я набыла пятнаццаць гадоў таму. Гэта быў звычайны ўчастак, дзе раслі дрэвы, гаспадары вырошчвалі бульбу, іншую гародніну, — расказала Алена Уладзіміраўна. — У мяне таксама ёсць невялікая цяпліца. Але асноўная частка ўчастка занятая кветкамі, пераважная большасць з якіх — ружы. Я незвычайная дачніца, бо агарод у мяне выдзелены паводле рэшткавага прынцыпу. Галоўнае тут — гэта ружавы сад».

Спачатку жанчына была недасведчаная ў кветкагадоўлі. Ружы яна адрознівала толькі па колеры, а ў канкрэтных гатунках не разбіралася. Пачынала з пасадкі некалькіх кустоў, паступова знаёмілася з сакрэтамі агратэхнікі. Пра правілы догляду даведвалася праз інтэрнэт. Скончыла курсы ландшафтнага дызайну, пазнаёмілася з кветкаводамі і ўбачыла, якіх дзівосных вынікаў дасягаюць захопленыя людзі нават у не вельмі сонечнай Беларусі.

Практыка паказала, што вырошчванне ружаў — справа пасільная, але клопатная. Трэба шмат працаваць, гультаяваты чалавек нічога не выгадуе. Расліна заўсёды мае патрэбу ва ўвазе, яе трэба падстрыгчы, прычасаць, падвязаць, а часта і проста пагаварыць з ёй. Многае залежыць і ад глебы ды абранага для кветкі месца.

У англійскія ружы Дэвіда Осціна Алена Пагарцава літаральна закахалася і пачала збіраць сваю калекцыю, ствараць кветкавыя кампазіцыі, якія, нібы яркія пазлы, цяпер складаюць агульную карціну саду. 

«Мне вельмі спадабаўся англійскі пейзажны сад. Цяжка было ўявіць, што на чатырох сотках, на якіх стаіць дом, гаспадарчая пабудова і цяпліца, можна арганізаваць сад з 11-ю разарыямі, іглічнымі раслінамі, сцяжынкамі, маленькай сажалкай, лаўкамі, — кажа Алена Уладзіміраўна. — Але ўсё атрымалася. Ружы ствараюць асаблівы мікраклімат, сярод іх вельмі лёгка дыхаецца».

Іншы раз гасцям і гадзіны не хопіць, каб уважліва агледзець «Ластаўчын сад». Калі знаходзішся тут, узгадваеш радкі паэта Рычарда Шэрыдана: «Хадземце ў сад? Я пакажу вас ружам…»

«У маім садзе растуць не толькі англійскія ружы. Ёсць гатункі папулярных нямецкіх, французскіх, бельгійскіх селекцыянераў. Гэты заходні разарый заквітнеў літаральна на днях, — кажа Алена Уладзіміраўна. — Пляцістая ружа Язміна вельмі надзейны і эфектны нямецкі гатунак, які выдатна расце ў паўцені. Цвіце ён каскадам. А пахне… яблыкам.

У гэтым годзе ўпершыню зацвіла нямецкая ружа Лагуна. Мінерва адрозніваецца шапкай фіялетавых кветак, густамахровая ружа Аскот чымсьці нагадвае півоні. Чайна-гібрыдная ружа Містэр Лінкальн уражвае буйным пурпуровай класічнай кветкай. Дарсі Басэл, названая ў гонар першакласнай танцоркі, вельмі яркая».

Ружы жанчына папярэдне выбірае па рэкамендацыях, вывучае іх характарыстыкі, разлічвае, якім будзе спалучэнне па каляровай гаме. Кожныя дзесяць дзён гаспадыня робіць падкормку кустоў і абарону ад шкоднікаў і хвароб. Яна рыхтуе іх для паўторнага цвіцення.

Акрамя адмысловай прылады і секатараў рэкамендуе садоўнікам мець скураныя пальчаткі, у якіх зручна апрацоўваць расліны. Ружы хоць і далікатныя стварэнні, але большасць іх з шыпамі. Але калючкі — гэта дробязі ў параўнанні з прыгажосцю ружаў і радасцю зносін з імі. 

Каментары1

  • прабачце
    30.07.2022
    а яна сама гэтым усім займаецца? ні разу не насілуе пры гэтым ні мужа, ні дзяцей?

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць