«Місіс Крым» з сяброўкай прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што яны дома спелі ўкраінскую песню
Пераможцу конкурсу «Місіс Крым — 2022» Вольгу Валееву і яе сяброўку прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за выкананне ўкраінскай песні «Червона калина».
Падчас застолля на балконе ў Сімферопалі «Місіс Крым — 2022» з сяброўкай спелі «Червону калину».
Ролік у інстаграм выклала знаёмая Вольгі. Пасля таго, як ён разышоўся па прарасійскіх каналах, Валееву пачалі хэйціць і патрабавалі пакараць.
Сама Валеева сказала, што «ведаць не ведае, што гэтая песня з нечым звязаная і з'яўляецца нейкай забароненай»: «Проста праспявалі ўкраінскую песню. Мы так думалі, што гэта проста песенька, якую ведаем даўно».
Валееву аштрафавалі на 40 тысяч расійскіх рублёў ($681), бо ў яе ёсць непаўналетнія дзеці, а яе сяброўку арыштавалі на 10 сутак. Крымскія паліцэйскія апублікавалі відэа, на якіх жанчыны апраўдваюцца за ўчынак.
Каментары
Гербу "Пагоня" -- 700 гадоў, гэта герб Верхнядзвінска, Смалянаў, Лепеля, Віцебскай вобласці, элемент герба Магілёва... -- Мы думалі, што гэта проста гістарычны герб, які ведаем даўно. Штосьці падобнае я чуў у Глыбоцкім судзе, калі быў агалошаны вырак -- 40 б/в штафу аднаму майму знаёмаму, дарэчы, гісторыку па адукацыі...