Масавае забойства ў дзіцячым садку ў Тайландзе. Загінула больш за 20 дзяцей
Больш за 30 чалавек загінула ў чацвер у выніку страляніны ў дзіцячым цэнтры на паўночным захадзе краіны, паведамляе AP са спасылкай на паліцыю.

Узброены чалавек адкрыў агонь рана днём у цэнтры горада Нонг Буа Лампху.
Паводле паліцыі, загінула больш за 30 чалавек. Пасля стральбы зламыснік скончыў жыццё самагубствам.
Прэс-сакратар рэгіянальнага ўпраўлення па сувязях з грамадскасцю дадаў, што на гэты момант пацверджаная смерць мінімум 23 дзяцей, двух настаўнікаў.
Па папярэдніх даных, забойца — былы паліцэйскі.
Каментары