Вайна11

Украінскія войскі занялі Стальмахоўку, наблізіліся да Сватава

Пра адступленне расійскіх войскаў паведамілі франтавыя блогеры. Бамбаванне ўкраінскіх гарадоў не спыняе наступу ўкраінскай арміі.

«На захадзе Луганскай вобласці ўкраінскія войскі ўстанавілі кантроль над Стальмахоўкай і Мясажараўкай. Гэта ўжо на левым беразе ракі Жарабец. Такім чынам, УСУ імкнуцца да трасы Р-66, па якой на гэтым участку забяспечваецца расійская групоўка на апошняй лініі абароны перад Сватавым. А праз гэты населены пункт праходзіць галоўны лагістычны маршрут для ўсяго кантынгенту Узброеных Сіл РФ на Данбасе», — піша WarGonzo.

Іншы расійскі блогер, Раманаў, пісаў пра страту Стальмахоўкі два дні назад.

Звычайна WarGonzo паведамляе пра здачу населеных пунктаў тады, калі ўкраінцы прасунуліся ў наступныя за імі.

Пакуль ішла зачыстка вызваленага Лімана, перадавыя ўкраінскія войскі замацаваліся ў Торскім, Цёрнах і занялі ваколіцы Крамянной — горада, размешчанага за 35 кіламетраў на ўсход ад Лімана. Расійскія войскі спрабуюць выстраіць лінію абароны па лініі Крамянная — Сватава, але, мяркуючы па тоне расійскіх блогераў, яны не надта разлічваюць на поспех.

«Паўстае пытанне аб утрыманні Крамянной — аднаго з ключавых пунктаў, якія забяспечваюць паўночны фланг абароны Лісічанска. Крамянную здаваць нельга ні ў якім разе», — заклікае палкоўнік Гіркін.

Крамянная — горад, у якім да вайны жыло 18 тысяч чалавек. Ëн стаіць на левым беразе Северскага Данца адразу над далінай ракі. Ад яго 30 км да Лісічанска. Крамянную расіяне занялі 18 красавіка.

Нагадаем, што 1 кастрычніка расійскае Мінабароны прызнала страту Лімана. «У сувязі са стварэннем пагрозы акружэння саюзныя войскі былі адведзеныя з населенага пункта Чырвоны Ліман на больш выгадныя рубяжы», — гаворыцца ў заяве Масквы.

Паўночней украінцы стварылі шматлікія плацдармы на левым беразе ракі Аскол і наступаюць ад Лазавой, Купянска ды Двурэчнай.

Сватава — райцэнтр на поўначы Луганскай вобласці, да вайны ў ім жыло 16 тысяч чалавек. Расійскія войскі акупавалі горад 6 сакавіка, на 11-ы дзень вайны.

Вызваленне Сватава мела б як стратэгічныя, так і маральныя наступствы. Гэта быў бы першы вызвалены райцэнтр Луганскай вобласці, якая на сёння амаль цалкам кантралюецца расійскімі войскамі.

Каментары1

  • Крыху болей інфармацыі ацыі
    10.10.2022
    Стан на 19 кастрычніка https://youtu.be/6ekXOL8DZAA

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць