Грамадства11

Супрацоўніка «Мінгаза» асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у маршы

У судзе Савецкага раёна Мінска вынесены прысуд слесару «Мінгаза» Дзмітрыю Латушкіну. Суддзя Вольга Емельянчанка прызначыла яму тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі» — за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў 2020 годзе, паведамляе «Вясна».

Яна прызнала Дзмітрыя вінаватым паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Мужчыну вызвалілі ў зале суда.

Дзмітрый Латушкін прызнаў віну. Ён пацвердзіў, што ў дзень маршу знаходзіўся і на праезнай частцы і разумеў, што мерапрыемства незаконнае. Доказамі ягонага ўдзелу ў акцыі прызнаныя фотаздымак і відэазапіс.

«Мінсктранс» таксама прад’явіў пазоў на кампенсацыю шкоды ў памеры 22 500 рублёў. Латушкін прызнаў яго, але ўдакладніў, што сума занадта вялікая. Ён будзе разгледжаны падчас асобнай грамадзянскай вытворчасці.

Вядома, што Дзмітрыя затрымалі 10 жніўня 2022 года.

Каментары1

  • Улад
    09.11.2022
    "Прызнаць ўдзел" - гэта не сінонім "прызнаць віну".

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць