Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1414

Берлусконі можа не паспець да Лукашэнкі

У сябра вялікія праблемы. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

У італьянскага сябра Лукашэнкі вялікія праблемы. Канстытуцыйны суд пазбавіў Берлусконі недатыкальнасці.

Паводле прагнозу «Еўраньюс», цяпер той найхутчэй што будзе вымушаны падаць у адстаўку, і ў краіне пройдуць датэрміновыя выбары.

Такім чынам, прылёт Берлусконі ў Мінск пад пытаннем. Нагадаю: аб хуткім візіце шэфа ў Беларусь падчас нядаўняга наведвання нашай краіны заявіў кіраўнік італьянскай дыпламатыі Фраціні.

Праўда, сам Берлусконі храбрыцца і заяўляе, што з пасады не сыдзе. Але, так ці іначай, яму, магчыма, будзе не да ваяжаў у «апошнюю дыктатуру Еўропы». Бо зараз экстравагантнага прэм’ера, які наламаў нямала рознага кшталту дроў, могуць засыпаць судовымі разборамі, што дагэтуль былі замарожаныя праз ягоны імунітэт.

Сваімі дзеяннямі і авантурамі Берлусконі яскрава ілюструе, што палітыкі — такія ж грэшныя людзі, як і простыя смяротныя. Вынесем за дужкі «дзяўчынак». Яму закідаюць аўтарытарныя замашкі, ціск на прэсу. Прыпіраюць абвінавачаннямі ў спробе подкупу сенатараў, даванні хабару, парушэнні падатковага заканадаўства.

Во, блін, што значыць гнілая дэмакратыя! Ніякай павагі да першай асобы. Дзяўбуць і ў хвост і ў грыву.

Магчыма, беларуская палітычная сістэма была б для Берлусконі вяршыняй жаданняў. Цыкнуў — і ўсе як мышы пад мятлой.

Ці выпадкова яны з Лукашэнкам адразу паразумеліся, калі той лётаў вясною ў Рым?

Але ж Берлусконі кіруе (пакуль што) у Італіі. І хоць дэмакратыя там далёка не ідэальная (ідэальнай нідзе няма і не будзе), механізм стрымак і супрацьвагаў, дзякуй богу, спрацоўвае. І Канстытуцыйны суд там, як бачым — не прыдатак адміністрацыі (ён зараз прызнаў не адпаведным канстытуцыі закон аб недатыкальнасці прэм’ера, які Берлусконі ў свой час і працягнуў). І ў незалежнай прэсы стае моцы, каб валтузіць першую асобу краіны (плюс медыямагната) так, што толькі пер’е ляціць.

Нарэшце, назіраюць і структуры Еўразвязу. Так, Еўрапарламент маецца разгледзець пытанне аб наездах Берлусконі на прэсу.

Карацей, да Мінска ў рангу прэм’ера Берлусконі можа так і не даляцець. Ну а турыстам тут ён, мусіць, не надта патрэбны.

Эх, такі піяр зрываецца ў тутэйшых трубадураў! Падвёў ты, браце Сільвіо!

Аляксандр Класкоўскі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць