Свет33

Махлярства са стартапам Theranos. Для экс-мільярдэршы Элізабет Холмс патрабуюць 15 гадоў турмы

Дзяржабвінавачанне пастанавіла, што 180 месяцаў турэмнага зняволення будзе справядлівым пакараннем для Элізабэт Холмс за яе маштабнае махлярства са стартапам Theranos, які прапаноўваў танны і хуткі аналіз крыві, піша РБК.

Фота: AP

Мінюст ЗША запытаў для заснавальніцы стартапа Theranos Элізабэт Холмс пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі і выплаты $800 млн падманутым інвестарам, перадае Reuters. Вынясенне прысуду запланавана на наступны тыдзень.

«Улічваючы маштабнасць махлярства Холмс, 180 месяцаў турэмнага зняволення адлюстроўвалі б сур'ёзнасць злачынства і стрымалі б Холмс і іншых», — гаварылася ў заяве пракурораў.

Холмс раней папрасіла акруговага суддзю Эдварда Давілу не пазбаўляць яе волі. У студзені прысяжныя прызналі яе вінаватай па чатырох пунктах абвінавачвання ў махлярстве і змове, па кожным пункце гранічны тэрмін пазбаўлення волі роўны 20 гадам.

Холмс заснавала кампанію Theranos у 2005 годзе ў якасці біятэхналагічнага стартапа. Яна сцвярджала, што распрацавала тэхналогію, якая дазваляла атрымаць дакладны аналіз крыві ўсяго з некалькіх кропель, што рабіла працэдуру хуткай, таннай і бязбольнай. Холмс стала самай маладой жанчынай-мільярдэрам, у 2015 годзе Forbes ацаніў яе багацце ў $4,5 млрд (ёй на той момант быў 31 год). Бізнэсвумэн належала палова акцый Theranos, рынкавая капіталізацыя самой кампаніі на той момант ацэньвалася ў $9 млрд.

Праз некалькі месяцаў пасля працы стартапа кліенты сталі масава скардзіцца на прылады Theranos, іх вынікі мелі занадта вялікую долю памылак. Для ліквідацыі хібаў Theranos была вымушана праводзіць паралельныя аналізы традыцыйным спосабам.

Пазней стала вядома пра тое, што тэхналогія правядзення аналізу крыві, пра якую першапачаткова казала Холмс, была падробленай. 15 сакавіка 2018 года Холмс выставілі абвінавачванні ў махлярстве.

Цяпер Forbes ацэньвае кошт актываў бізнэсвумэн ў $0.

Каментары3

  • МаладыГлок
    12.11.2022
    Лол.)))))))))))))) Эпоха інстаграму. Vanity fair аздобленая дэбілізацыяй праз тыкток. Трымайце дзяцей па далей ад гэтай х...ні, калі не хаціце, каб яны сталі злачынцамі, ці проста дэгенератамі.
  • Аскми
    12.11.2022
    Дежа бачыв я такое?
  • Gorliwy Litwin
    12.11.2022
    Крамбамбуля!

Цяпер чытаюць

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак12

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць